Грамадства3333

65‑гадовай пенсіянерцы з Мінска прысудзілі чатыры гады за каментары ў інтэрнэце

Наталля Васільева цяпер у гомельскай жаночай калоніі. Па звестках праваабаронцаў, яе затрымалі 9 мая 2025 года.

Наталля Васільева. Фота з яе фэйсбука

Наталлі Васільевай 65 гадоў. Яна пенсіянерка. У яе ёсць дарослыя дзеці і падрастаюць унукі.

Па звестках праваабарончага цэнтра «Вясна», Наталлю затрымалі 9 мая 2025 года. Суд над жанчынай адбыўся 11 жніўня 2025 года.

Наталля Васільева. Фота з «Аднакласнікаў»

Наталлі Васільевай прысудзілі 4 гады калоніі па чатырох крымінальных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Па звестках праваабаронцаў, Наталлю затрымалі за каментары ў інтэрнэце. Цяпер яна ў гомельскай жаночай калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • 111
    20.10.2025
    Такие дела, Только сейчас до вас это дошло?
  • Барадзед
    20.10.2025
    Могли бы условно дать 65-летней пенсионерке.
  • Барадзеду
    20.10.2025
    Барадзед, у Вас атрымаўся жахлівы каментар. Мо яшчэ напісалі б - "добра, што не расстралялі". Сам факт, што незаконна судзілі 65 гадовую пенсіянерку - жахлівы. Але, мы звыкліся....

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць