Эканоміка11

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 

Пасля таго, як «Наша Ніва» напісала пра актуальныя заробкі дальнабойшчыкаў у Польшчы, Літве і Германіі, у сацыяльных сетках разгарнулася дыскусія, дзе лепш працаваць — у ЕС ці Расіі.

Фота: АР

Дыскусію ў адным з каналаў задаў самы залайканы каментар, аўтар якога лічыць, што выбар відавочны.

«Тут абмяркоўваць няма чаго. У Еўропе ўмовы выгаднейшыя як па заробку, так і па рэжыме працы».

Аднак з гэтым пагадзіліся не ўсе. Яму адразу ж запярэчылі, што ў Расіі можна зарабіць нават больш, калі ведаць, дзе і як працаваць.

«У Расіі заробкі вышэйшыя. Ёсць фірмы, дзе катаюць па РТА [рэжым працы і адпачынку] — 2300 еўра ў месяц спакойна і 10 дзён дома ў месяц. І не трэба тут — гэта факт! Ёсць хто хоча больш і з парушэннем РТА — калі ласка, але там і па 3000 еўра можна рабіць».

Іншы кіроўца з 15‑гадовым досведам падрабязна распісаў, чаму, на яго думку, параўноўваць гэтыя два кірункі ўвогуле нельга.

«Расію і Еўропу нават параўноўваць нельга! Усе, хто там крычыць за Расію і РБ, проста баяцца ісці ў Еўропу, бо па тахо [тахографу] працаваць не ўмеюць ды ачкуюць. У Расіі трэба гнаць кіламетры, начныя загрузкі, чэргі на загрузках на некалькі дзён, на рынках стой-гандлюй (і тэнтаў тычыцца таксама), колы, рамонты рабі, і лагістаў-дзяцей набралі ды падганяюць. На паркінгах бруду па калена, адзін плюс — ежа танная, цыгарэты і бабы. Усё.

Пра Азію ўвогуле маўчу, краіны завіслі ў XVIII‑-XIX стагоддзі. У Еўропе ўзяў віскарыка, і смаж грыль, бабло ідзе, машыны новыя, праца не пыльная, заробак вышэйшы — гэта 1000%. І можаце крычаць што хочаце, у Еўропе ўмовы і аплата 100% лепшыя. 15 гадоў працую ў сферы, давялося ездзіць і па Расіі, і Азіі, ёсць з чым параўноўваць».

Тое на тое і выходзіць?

Але не ўсе згодныя з такой ідэалістычнай карцінай працы ў ЕС. Апаненты сцвярджаюць, што рэальнасць не такая радасная: начлег у кабіне таксама частая з'ява, парушэнні рэжыму і высокія цэны з'ядаюць значную частку заробку.

«Што за бздура, як былі ў Еўропе начоўкі ў кабіне, так і засталіся, толькі 48 [гадзін] нельга. Па РТА ў Расіі амаль усе катаюць, нармальны цяпер рэжым. Больш за $2000 у Расіі атрымліваюць, віза не патрэбная, прадукты нашмат таннейшыя, у выніку тое на тое і выходзіць».

Наконт начлегу ў кабіне яму адказалі:

«У Еўропе маўчаць пра 45‑гадзінную паўзу ў кабіне. У Швейцарыі трапіш на кантроль, там унясуць фінансавую яснасць, што нельга 45 гадзін праводзіць у кабіне».

Іншы каментатар дадае: «8 гадзін у дзень у Еўропе і адпачываць жалезна??? Гэта хто там так працуе??? 2‑-3 разы па 15 [гадзін кіравання] на тыдзень жалезна. І працуюць большасць да 99 гадзін язды за 2 тыдні. Так, за 95-‑100 [еўра] у дзень. Дык пачак цыгарэт 10 [еўра] каштуе. І паесці адпаведна. Выціскаюць па РТА максімум магчымага. І з якога гэта часу на польскіх машынах пачалі спаць у гатэлях??? Не рабіце мне смешна».

Колькі зарабляюць дальнабойшчыкі ў Еўропе?

У дыскусіі прагучалі і канкрэтныя лічбы заробкаў у Еўропе.

«У Польшчы — 500 злотых у дзень (каля 120 еўра)», «82 еўра ў суткі на рэфрыжэратары (Польшча), за месяц 10 000 км», «94 еўра ў суткі, 9000‑-10000 км прабегу», «110 еўра ў суткі (Нідэрланды — Францыя), на выходных 70‑гадзінная паўза».

Але тут жа пачалася спрэчка пра тое, што лічыць «чыстым» заробкам:

«100 еўра — гэта не чыстымі. Адніміце ежу, падаткі і палічыце, ці варты такі заробак жыцця ў дарозе», — заўважыў адзін мужчыны.

Іншы мужчына працягнуў:

«Усе, хто там пішуць 100—95‑82 еўра ў суткі, чаму вы не пішаце, што гэта «бруднымі» такія сумы? 17 еўра ў дзень траціцца на ежу, гэта без папярос ды піва, не кажучы пра шнапс. А так, то мне і 100 плацілі да мая мінулага года, а як забаранілі ўвоз ежы, я і не паехаў больш. Калі што, я з 94‑га годзіка на Еўропе быў».

На гэта іншы карыстальнік заўважыў, што «95 — гэта чыстымі на рукі. А па ежы хто што любіць, так і траціць». Аднак аўтар паста ўдакладніў, што для яго «чыстыя» — гэта сума, «што ты маеш на выхлапе, прыехаўшы дахаты».

А колькі зарабляюць у Расіі?

Што тычыцца заробкаў у Расіі, то тут лічбы і меркаванні моцна разыходзяцца. Дыяпазон вялікі: адзін з кіроўцаў піша пра сярэдні заробак 130 тысяч расійскіх рублёў (на сёння ~1350 еўра) за 13 500 км прабегу, іншы — пра 190 тысяч (на сёння ~2000 еўра) за 8‑-12 тысяч км. Некаторыя ж сцвярджаюць, што «не перапрацоўваючы» зарабляюць і 280 тысяч рублёў (на сёння ~2900 еўра).

У той жа час, іншы каментатар скардзіцца на саму сістэму аплаты. Паводле яго, знайсці працу са стабільнай стаўкай за дзень складана, бо працадаўцы прапануюць «да 80 еўра ў дзень», і ў выніку заробак кіроўцы моцна залежыць ад «лагістаў, пагрузак, трафіку, рамонтаў».

Кожны выбірае сваё

Урэшце, многія сыходзяцца на думцы, што выбар кірунку — справа асабістая, і не ўсе вяртаюцца ў Расію па сваёй волі.

«Працаваў раней па Расіі, Азіі, цяпер толькі па Еўропе, і асабістага жадання няма вяртацца. Такога ж меркавання і ўсе знаёмыя, і на паркоўцы пры зносінах ніхто сам не хоча вяртацца працаваць па РФ. Толькі тым, каму анулявалі візы і г.д., не па сваёй волі вяртаюцца. Многія потым пераабуваюцца і кажуць, што нібыта сам захацеў, а адзінкі кажуць праўду, што лёс прымусіў. Скажу так: прасцей было па РФ — гэта камунікацыя і выгрузкі ў шырокіх месцах. У Еўропе выгадней па РТА, здароўе не пакутуе».

Зрэшты, былі і тыя, хто заклікаў спыніць спрэчкі, бо кожны выбірае тое, што яму больш даспадобы.

«Навошта спрачацца, людзі працуюць, дзе ім падабаецца і да душы. Тут справа асабіста кожнага, усюды ёсць плюсы, усюды ёсць мінусы».

«Цярпення і ўдачы. Працуюць там, дзе падабаецца. Хтосьці ў Расіі, хтосьці ў Еўропе. Усё роўна еўра, еўра, еўра… Хто больш? Здароўя, заставайцеся людзьмі, радуйцеся жыццю».

Каментары1

  • Тун тун
    19.10.2025
    Странный спор, есть же цифры что тут сложного. Ставки в РФ рейс реф москва - владивасток подрядка 15к$, водитель за этот рейс получит 3000$. Да давно в РФ у рабочих выше зп, только работать в ЕС приятнее, приятнее дороги, лучше отношение. Но зп рв порядок выше в РФ. кладовщики вб по уже по 2500$ получают. Спросите у gpt или на hh, зачем спорить)

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію5

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію5

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць