Грамадства3333

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец падрабязней расказала пра новы зліў даных КДБ.

«Кіберпартызаны» атрымалі даныя пра больш чым 6000 беларусаў, звязаных з КДБ. Прадстаўніца арганізацыі Юліяна Шаметавец пракаментавала «Нашай Ніве» дэталі маштабнага зліву.

«Кіберпартызаны» падзяляюць людзей, чые даныя трапілі да іх, на дзве групы.

Першая з іх уключае больш чым 2000 асобаў, якія ўзаемадзейнічалі з КДБ у апошнія гады, у тым ліку і ў 2025‑м. Паводле слоў Юліяны, гэта ў асноўным новыя асобы, якіх не было ў ранейшых злівах.

Аднак гэтыя даныя не плануюць апублічваць, іх будуць выкарыстоўваць для ўнутранай працы для ідэнтыфікацыі агентаў.

Хто гэтыя людзі? Сярод іх ёсць тыя, хто пайшоў на супрацоўніцтва з КДБ, але не толькі:

«У тым ліку гэта калі людзі звязваліся з КДБ па сваіх справах, напрыклад крымінальных, але не палітычных. Маўляў, можам супрацоўнічаць, каб здаць кагосьці са сваіх крымінальных падзельнікаў».

Таксама «Кіберпартызаны» атрымалі інфармацыю пра больш за 4000 беларусаў, якія цяпер ці ў мінулым з'яўляліся штатнымі супрацоўнікамі КДБ. Гэтыя даныя ўжо дададзеныя ў бот па дэаноне сілавікоў, дзе раней былі звесткі пра супрацоўнікаў міліцыі.

Гаворка ідзе менавіта пра штатных супрацоўнікаў КДБ, шукаць у базе агентаў і інфарматараў няма сэнсу.

А ці не магла новая ўцечка быць кантраляванай КДБ, каб запэцкаць канкрэтных асобаў? Шаметавец упэўненая, што не:

«Мы цалкам выключылі гэты фактар, уся інфармацыя дасканала правераная. Але не выключаем, што КДБ могуць намагацца апраўдацца такім абсурдным чынам, бо нічога іншага ім не застаецца. Праўда, такое апраўданне працуе толькі ў мінус КДБ, нібы ім увогуле нікога не шкада, нават сваіх інфарматараў і супрацоўнікаў. Нібы нармальна зліваць тысячы сваіх супрацоўнікаў, каб падставіць адну ці нават некалькі асобаў».

Шаметавец кажа, што «Кіберпартызанам» вядома нашмат больш пра беларусаў, якія супрацоўнічаюць з КДБ:

«Гэта толькі першая апрацаваная частка, у нас такіх даных па даносчыках і супрацоўніках яшчэ на месяцы працы. Да гэтай інфармацыі нават сярод «Кіберпартызанаў» ёсць доступ толькі ў вельмі абмежаванага кола людзей, таму апрацоўка даных ідзе не хутка, але актыўна, і будуць яшчэ папаўненні спісу».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • .
    20.10.2025
    Ну не зусім каб "апублікавалі базу з 4000 супрацоўнікаў". Вы не можаце яе паглядзець. Можаце праверыць чалавека, якога ужо ведаеце па ФИО, супрацоўнік ён ці не. Хутчэй, "далі абмежаваны доступ да базы".
    І пра колькасць застаецца верыць.
  • не понимаю
    20.10.2025
    а если я не хочу через телеграм бот узнавать?
  • Ну вось i ўсё ..
    20.10.2025
    Дзе можна пазнаёміцца?

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць