Грамадства22

Што трэба было куратару з КДБ ад Ліцэя БДУ да 2020 года?

Пра гэта ў новым выпуску ТОКу расказаў Ігар Варакса, які ў 2019—2021 гадах займаў пасаду дырэктара гэтай навучальнай установы.

Як сцвярджае Варакса, у Ліцэя БДУ здаўна быў куратар з КДБ. Аб існаванні такога чалавека яго папярэдзіў папярэдні дырэктар, калі перадаваў справы:

«Мне дырэктар, калі сыходзіў, сказаў: «Вось нумар тэлефона. Будзе табе тэлефанаваць, гэта наш куратар з КДБ». «І што яму трэба?» — кажу. «А нічога. Мне звычайна тэлефануе ў верасні». Я кажу: «Ну добра».

Па словах Вараксы, яму сапраўды патэлефанавалі ў верасні. І яго здзівіла, з якой нагоды:

«Я думаю: «О, куратар». Ну, окей, і што? «Дзень добры. Кажуць, вось у вас набор у вячэрні ліцэй. Трэба вось, можа, там…».

«Вось і ўсё, што было трэба да 2020 года куратару ад КДБ ад Ліцэя БДУ. Можа, у вячэрні ліцэй кагосьці ўзяць, — кажа былы дырэктар установы.

Як тлумачыць Варакса, у адрозненне ад дзённай формы навучання, колькасць месцаў на якой абмежаваная бюджэтам, вячэрні ліцэй, — камерцыйны праект. Там рыхтавалі дзевяцікласнікаў да паступлення ў Ліцэй БДУ. Таму месцаў шмат, ніякіх абмежаванняў няма».

«Ты можаш і так пайсці і напісаць заяву, гэта не праблема. А камусьці трэба менавіта праз куратара. Кажаш: «Вось там у нас такі кабінет. Трэба прыйсці і дамову заключыць». — «Дзякуй, што сказалі, усё перадам». Вось і ўсе адносіны»,

— згадвае Варакса і дадае, што пазней, прыкладна ў лістападзе-снежні 2022‑га года «з'явіліся іншыя супрацоўнікі, якія ўжо займаліся канкрэтнай работай на месцы».

Каментары2

  • даведка
    21.10.2025
    КГБ вынужден был перейти на приём для обучения курсантов сразу после школы.
    Хотя раньше предпочитали переучивать с высшим образованием и стажем работы, но так как с такими острый дефицит, то приходится набирать из того же лицея БГУ.
  • Спадар ня ведае
    21.10.2025
    што ў матэматычныя і лінгвістычныя школы прыходзілі не куратары дакладна установы, а былыя выпускнікі якія пыталіся пра абазнаную моладзь, прасіліся паўафіцыйна папіярыць свайго працадаўцу, а калісьці і ўпрост ісьці на шантаж нават былых настаўнікаў ці настаўніц: на прыклад сьціслых навук ці фізкультуры.
    Увогуле, хто гарантуе, што некаторыя з установаў вялі КДБ, а не расіяне?
    Ад 2018-2021 астатнія, разам з кітайцамі, наведвалі вышэйшыя ўстановы і пыталіся пра таленавітых студэнтаў у кіраўнікоў аддзельных напрамкаў, дакладна ў тых што звязаныя разам з электронікай і інфарматыкай.

    Расейскія дзяды ўпрост наведваліся, кітайцы развешвалі аб’явы пра працу ў Huawei так, як не рабіў ніхто.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць