Культура44

Сьвяты Язэп on-line

2008 год абвешчаны Каталіцкай Царквой годам Божага Слова. І вельмі дарэчы, што менавіта сёлета вернікі Беларускай Грэка‑Каталіцкай Царквы (БГКЦ) і яе сябры парадаваліся адраджэньню сайту парафіі ў імя сьвятога і праведнага Язэпа у Менску.


2008 год абвешчаны Каталіцкай Царквой годам Божага Слова. І вельмі дарэчы, што менавіта сёлета вернікі Беларускай Грэка‑Каталіцкай Царквы (БГКЦ) і яе сябры парадаваліся адраджэньню сайту парафіі ў імя сьвятога і праведнага Язэпа у Менску. Гэта была першая грэка‑каталіцкая парафія, заснаваная ў Менску пасля 1839 году на пачатку 1990‑х, яна ж першая стварыла свой сайт SvJazep.org. Сайт быў створаны ў 2000 годзе, але да нядаўняга часу нерэгулярна абнаўляўся. Цяпер сайт SvJazep.org фактычна створаны нанова.

На сайце можна знайсьці ня толькі паведамленьні пра жыцьцё парафіі, але таксама кароткую і адначасова зьмястоўную інфармацыю пра ўсю Беларускую Грэка‑Каталіцкую Царкву. Тут зьмешчаны артыкулы пра гісторыю парафіі і БГКЦ (гэты артыкул яшчэ не завершаны), біяграфічныя даведкі пра грэка‑каталіцкіх сьвятароў, якія служаць у парафіі, у Беларусі і за мяжой, а таксама пра царкоўныя ўлады. RSS‑стужка навінаў дазваляе пазнаёміцца з асноўнымі падзеямі ў жыцьці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. Дарэчы, наведнікі сайту могуць даведацца, колькі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ёсьць на сьвеце і якія традыцыі яны ўспадкавалі.

Ведама, кожная Царква мае свой каляндар. Таму рубрыка «Каляндар» на сайце SvJazep.org, можна сказаць, абавязковая. У гэтай рубрыцы наведнікі знаёмяцца з кароткімі жыцьцяпісамі сьвятых, памяць якіх ушаноўваецца Царквою ў пэўны дзень. Утрымліваюцца ў гэтай рубрыцы і некаторыя богаслужбовыя зьвесткі. Рубрыку вядзе а. Яўген Усошын — магістар тэалёгіі і царкоўны гісторык.

У рубрыцы «Гаміліі і казаньні» публікуюцца пераважна нядзельныя казаньні. Казаньні пішуць розныя аўтары — грэка‑каталіцкія сьвятары, — але агульнай пазытыўнай іх рысай ёсьць тое, што ўсе яны па‑беларуску, кароткія ды маюць уласную назву, што дазваляе чытачу лёгка «ўвайсьці» ў чытаньне тэксту.

Як сказаў карэспандэнту НН а. Андрэй Буніч, заснавальнікі сайту спадзяюцца, што ён будзе цікавы ўсім хрысьціянам ў Беларусі і тым, хто шукае Бога і сваю Царкву. Дэрэчы ў беларускім Інтэрнэце грэка‑каталіцкі SvJazep.org не самотны: зусім нядаўна зьявіўся сайт перакладаў а. Аляксандра Надсана (chasaslovec.carkva.by). Беларускі хрысьціянскі Інтэрнэт пашыраецца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць