Свет

Сарказі здаўся

Прэзыдэнт Францыі прыедзе ў Пэкін на афіцыйнае адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў. Раней Сарказі заклікаў да перамоваў з урадам Тыбэту ў выгнаньні. А вось Ангела Мэркель у Кітай не паедзе.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі прыедзе ў Пэкін на афіцыйнае адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў.

Раней Елісейскі палац даваў зразумець, што Сарказі можа не паехаць на адкрыцьцё Гульняў у знак пратэсту супраць палітыкі Кітая ў дачыненьні да Тыбэту.

Паколькі зь 1 ліпеня Францыя выконвае функцыі старшыні Эўрасаюзу, на пэкінскай цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды, якая пройдзе 8 жніўня, Сарказі будзе прадстаўляць таксама і Эўрасаюз.

Некаторыя праваабаронцы заклікалі лідэраў найбуйнейшых сусьветных дзяржаў байкаватаць цырымонію адкрыцьця Гульняў.

Так, «Рэпарцёры бяз межаў» (штаб‑кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Парыжы) заявілі, што паездка Сарказі ў Пэкін стане зьдзекам ў дачыненьні да абавязкаў [прэзыдэнта] у дачыненьні да народу Францыі».

Нікаля Сарказі заявіў, што сваё рашэньне ўзгадняў зь лідэрамі Эўрасаюзу.

Нагадаем, што раней прэзыдэнт Францыі заклікаў кітайскія ўлады пачаць перамовы з урадам Тыбэту ў выгнаньні і Далай‑ламам і выпусьціць з турмаў палітвязьняў.

У заяве Елісейскага палацу, у якім паведамляецца пра рашэньне Сарказі паехаць на Алімпіяду, нічога не гаворыцца ні пра Далай‑ламу, ні пра праблему Тыбэту.

На адкрыцьцё Гульняў у Пэкін прыедзе таксама прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Аднак канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер‑міністар Канады Стывэн Харпэр на цырымонію не прыедуць.

Ня будзе браць удзелу ў адкрыцьці Гульняў прэм’ер‑міністар Брытаніі Гордан Браўн, але ён возьме ўдзел у закрыцьці Гульняў. Ня будзе прысутнічаць таксама на адкрыцьці Алімпіяды і генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун

Паводле Бі-Бі-Сі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць