Афіша

Ад 26 снежня да 6 студзеня — беларускамоўныя дзіцячыя ялінкі «Калядная казка пра Казу і Пятра».

Кавярня «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33. Пачатак 12:00.

Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле твора Ігара Кузьмініча. 

 

Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы», крамаў symbal.by ды prastora.by.

Пра спектакль:

Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…

Аўтарам «Казачкі пра гандляра Пятра, Казу і Каляды», якая лягла ў аснову тэатральнай часткі ялінкі, з’яўляецца Ігар Кузьмініч. Падрабязней пра аўтара і яго казкі чытайце тут.

Даты правядзення ялінак: 26, 27, 28 снежня 2016; 4, 5, 6 студзеня 2017.

Збор гасцей: 12:00.

Працягласць мерапрыемства: 60 хвілінаў.

Месца правядзення: кафэ «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33.

Кошт квітка: 10 рублёў.

Квіткі: у офісе «Арт Сядзібы», на сайтах symbal.bybycard.by і білетных касах «Bycard».

Чакаем дзетак ад 3 да 13 гадоў з іх бацькамі. Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!

Даведацца падрабязную інфармацыю ды забраніраваць месцы можна таксама па тэлефонах: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38.

Падзеі мерапрыемства ў сацыяльных сетках: vkfacebook.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць