Здарэнні66

Не пашанцавала: злодзей пераскочыў цераз плот — а там міліцэйскі інстытут

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Шклова 1974 г.н., якога падазраюць у здзяйсненні кватэрных крадзяжоў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК Аксана Салянюк.

19 снежня падазраваны пры спробе крадзяжу з адмычкамі залез у жылое памяшканне. Аднак літаральна ў калідоры быў заспеты гаспадаром кватэры. Гаспадар пагнаўся за злодзеем і той, ратуючыся, пераскочыў цераз плот, але апынуўся на тэрыторыі Магілёўскага інстытута МУС, дзе і быў затрыманы курсантамі ВНУ.

Па дарозе падазраваны згубіў звязку ключоў і адмычак.

У цяперашні час следствам высвятляецца дачыненне затрыманага да іншых крадзяжоў з кватэр, учыненых у вобласці з чэрвеня па снежань 2016 года. Вядома, што падазраваны ўжо быў раней судзімы за серыю крадзяжоў і вызваліўся з папраўчай установы ў чэрвені гэтага года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць