Ад рэдакцыі44

Віктар Марціновіч заклікаў усіх падтрымаць збор грошай на расследаванні НН ВІДЭА

Пісьменнік, мастацтвазнаўца і журналіст Віктар Марціновіч заклікаў падтрымаць краўдфандынгавую кампанію «Нашай Нівы».

«Гэта галоўны шлях да таго, каб мы калі не зразумелі, дык хаця б задакументавалі тое, што адбываецца цяпер навокал нас», — заклікаў ён па скайп-сувязі з Цюрыха, дзе гэтымі днямі прэзентуе свае кнігі.

За першыя два тыдні НН сабрала 82% ад патрэбнай сумы. 

Раней з заклікам падтрымаць НН праз Талаку выступілі баксёр-чэмпіён Віталь Гуркоў

…і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Каб падтрымаць НН, трэба адкрыць нашу старонку на сайце talaka.by.

Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).

Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.

Важны этап

Краўдфандынгавы збор грошай — важны этап у гісторыі «Нашай Нівы». Мы заклікаем фундаваць нашы грамадска значныя расследаванні.

Нашыя чытачы і раней дапамагалі нам, але цяпер, дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.

Што такое NN.by?

Гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокае з Паставамі разам узятае.

Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.

«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой.

Нашы расследаванні

Расследаванні «Нашай Нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.

Згадайма некаторыя з іх толькі за апошні час.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Чыноўнікі вымушаныя рэагаваць на расследаванні «Нашай Нівы».

Талака тады і цяпер

Нашы продкі будаваліся талакой, старажытным спосабам узаемадапамогі. Цяпер, з прыходам найноўшых тэхналогій, удзельнічаць у талацэ стала нашмат прасцей. Дастаткова мець грошы на картцы.

Неабыякавыя беларусы з ахвотай дапамагаюць грамадска важным праектам. Сродкі на паездку Віталя Гуркова на чэмпіянат свету сабралі за лічаныя дні! Талакой выдавалі па-беларуску «Хронікі Нарніі», перакладалі «Свінку Пэпу».

Як паўдзельнічаць у зборы сродкаў?

Вельмі проста. Адкрыйце на «Талацэ» нашу старонку. Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).

Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць