Здарэнні33

Гамельчука прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне і шэраг іншых злачынстваў

29 снежня суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвясціў прысуд у дачыненні да 23-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку крадзяжы, згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.

Як паведамілі БелаПАН у судзе Цэнтральнага раёна, па сукупнасці злачынстваў малады гамяльчанін пакараны 10 гадамі пазбаўлення волі.

Згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару былі ўчынены ў маі 2016 года, пацярпелая — мясцовая 45-гадовая жыхарка, з якой абвінавачваны пазнаёміўся ў дзень учынення злачынства.

У гарадской пракуратуры дадалі, што гэта сёмая судзімасць у абвінавачванага. Ён са школьнай лавы часта трапляў у поле зроку праваахоўных органаў, вучыўся ў спецыяльным класе і адбываў пакаранне за маёмасныя злачынствы ў калоніі для непаўналетніх.

У «паслужным спісе» абвінавачванага — крадзяжы, рабаванні, згвалтаванні. Пасля чарговага адбыцця пакарання жыхар Гомеля выйшаў на волю 25 сакавіка 2016 года, а ўжо ў маі ўчыніў чарговае цяжкае злачынства.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны35

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць