На дом грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык накладзены арышт за нясплачаны штраф
Судовыя выканаўцы Першамайскага раёна Мінска наклалі арышт на прыватны дом грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык.
Падставай для гэтага стаў не сплочаны штраф памерам 550 рублёў. Вольга Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала ў мінулым годзе. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі.
Паведамленне пра арышт жылля актывістка атрымала на трэці дзень новага года, тым часам як пастанова датаваная 1 сьнежня 2016 году, кажа Вольга Мікалайчык.
Каментары