Здарэнні55

П'яны жыхар Лунінецкага раёна на «Аўдзі А4» урэзаўся ў дызель-цягнік

Калядным вечарам каля 21.00 жыхар Кажан-Гарадка на пераездзе ў вёсцы Любань Лунінецкага раёна праехаў на забараняльны сігнал святлафора і ўрэзаўся ў дызель-цягнік, які рухаўся з Мікашэвічаў у Лунінец.

Фота mchs.gov.by

«Кіроўца, 50-гадовы жыхар Кажан-Гарадка, не пацярпеў. Яго затрымала брыгада дызель-цягніка да прыбыцця падраздзялення ДАІ, — паведаміў Медыя-Палессю старшы інспектар ДАІ ДПС Сяргей Антановіч. — Кіроўца «Аўдзі» аказаў супраціў міліцыі і пашкодзіў службовы аўтамабіль дзяржаўтаінспекцыі. Яго даставілі ў Лунінецкую райбальніцу, адкуль накіравалі ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу».

Праз ДТЗ дызель-цягнік прыбыў у Лунінец на гадзіну пазней. Па гэтай жа прычыне спазніўся і пасажырскі цягнік №609 Гомель-Гродна.

Адпраўлены ў псіхіятрычную бальніцу мужчына ўжо трапляў у поле зроку міліцыі. Ён пагражаў забойствам жонцы, а таксама спаліў гандлёвы кіёск, які належаў ёй.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін20

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

«Не павязу». Таксіст у Мінску адмовіўся везці дзіця6

Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці1

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя9

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА1

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

«Генерал Бяда вылецеў праз бакавое шкло «Чайкі». Малавядомая аварыя 1976 года, у якой загінулі другі чалавек у БССР і баявы лётчык-генерал4

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы3

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін20

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць