Падатковыя органы накіравалі прыблізна 400 тыс. апавяшчэнняў аб выплаце збору асобамі, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў («падатку на дармаедства»), паведаміў на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА 13 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.
Паводле яго слоў, збор ўжо заплацілі прыблізна 24 тыс. чалавек. Малую колькасць плацельшчыкаў Расолька звязвае з тым, што ў многіх з іх тэрміны выплаты прыпадалі на студзень.
«Бюджэтныя паступленні ад падатку на дармаедства на гэты момант склалі 7 млн рублёў», — паведаміў ён.
Расолька не змог удакладніць, якая колькасць грамадзян, што атрымалі апавяшчэнні на выплату збору, здолелі даказаць, што атрымалі іх памылкова і плаціць не павінны, бо падатковыя органы не вядуць такой статыстыкі. Лічбу, якая раней фігуравала ў СМІ, — 15 тыс. чалавек — чыноўнік назваў некарэктнай, бо гэта тыя людзі, якія яшчэ да атрымання апавяшчэнняў здолелі даказаць свой удзел у фінансаванні дзяржрасходаў, і апавяшчэнні ім не накіроўваліся.
-
«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванні сына
-
Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы
-
Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак
Каментары