Грамадства1717

Вярхоўны суд патлумачыў, чаму на праекце новага будынка назва ўстановы напісаная па-руску

У Мінску побач з Палацам Незалежнасці і паркам «Дрымлэнд» неўзабаве мае з'явіцца новы будынак Вярхоўнага Суда. Мяркуецца, што ён будзе гатовы ўжо ў 2018 годзе. 

Тых, хто бачыць рэндары будынка, здзіўляе, чаму наведнікаў Вярхоўнага суда будзе вітаць надпіс па-руску.

Гэтую акалічнасць «Нашай Ніве» патлумачыла прэс-сакратарка ведамства Юлія Ляскова.

Яна адразу дадала, што да іх ужо паступіў пісьмовы зварот з аналагічнай просьбай — патлумачыць рускамоўны надпіс. 

«На фотаздымку, пра які вы ўзгадваеце, прэзентаваная не выява канчатковага будынка, а ягоны макет, — кажа Юлія Ляскова. — Плануецца, што надпісы на фасадзе новага будынкa Вярхоўнага Суда будуць на дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай. Сучасныя будынкі Вярхоўнага суда (на вуліцы Валадарскага, 8 і на вуліцы Леніна, 28) маюць фасадныя шыльды з інфармацыяй на беларускай і рускай мовах. Акрамя таго, Вярхоўны суд ужо праводзіць работу па стварэнні беларускамоўнай версіі інтэрнэт-партала судоў агульнай юрысдыкцыі. Яе запуск плануецца ажыццявіць да канца 2017 года». 

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць