Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю ABC News заявіў, што лічыць катаванні, у тым ліку імітацыю ўтаплення, эфектыўным сродкам.

AP
Ён растлумачыў, што на днях спытаў у высокапастаўленых супрацоўнікаў спецслужбаў, ці даюць эфект катаванні. «Адказ быў: так, безумоўна», — распавёў прэзідэнт ЗША.
Трамп дадаў, што, на яго думку, «змагацца з агнём трэба з дапамогай агню», і прывёў у прыклад забойства тэрарыстамі хрысціян на Блізкім Усходзе.
У той жа час прэзідэнт падкрэсліў, што прыслухаецца ў гэтым пытанні да меркавання сваёй каманды, перш за ўсё, міністра абароны Джэймса Мэціса і дырэктара ЦРУ Майка Пампея.
Каментары