Свет11

У Францыі адмянілі сістэму безлімітных напояў

У Францыі абмежавалі продаж салодкіх напояў у рэстаранах і кафэ ў мэтах барацьбы з праблемай атлусцення, піша ВВС.

Thinkstock

З гэтай пятніцы рэстараны не змогуць прапаноўваць сваім кліентам безлімітны доступ да салодкіх напояў за фіксаваную цану або бясплатна.

Гаворка ідзе аб папулярнай у рэстаранах хуткага харчавання практыцы, калі кліент плаціць толькі за шклянку і можа неабмежаваную колькасць разоў яе напоўніць. Часам такая сістэма дзейнічае ў сталовых.

Забарона датычыцца ўсіх відаў прахаладжальных напояў, якія ўтрымліваюць цукар або падсалоджвальнікі. Сюды ж адносяцца розныя спартыўныя напоі.

Такая сістэма распаўсюджана і ў іншых краінах Еўропы. У Беларусі яна сустракаецца ў некаторых сетках хуткага харчавання.

Паводле даных Еўрастата, узровень атлусцення ў Францыі ў дарослых людзей складае 15,3% — гэта крыху ніжэй за сярэдні для Еўропы ўзровень 15,9%. Аднак ва ўзросце старэйшыя за 30 гадоў на атлусценне пакутуюць амаль 57% французаў і 41% францужанак.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя неаднаразова папярэджвала пра шкоду салодкіх напояў, перш за ўсё газіроўкі. СААЗ звязвае гэтыя напоі з ростам узроўню атлусцення і дыябету.

СААЗ рэкамендавала краінам уводзіць падаткі на салодкія напоі, каб знізіць іх спажыванне.

У Францыі ўжо дзейнічае падатак на ахаладжальныя напоі, а таксама забарона на вендынгавыя аўтаматы ў школах.

10-працэнтны падатак на продаж салодкіх напояў дзейнічае і ў Мексіцы. У першы год пасля яго ўвядзення спажыванне напояў ўпала на 6%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць