Здарэнні1111

«Навошта — патлумачыць не магу». Судзяць мінчука, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі

27-гадовы мінчук Кірыл Філіпчык, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, паўстаў перад судом. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве і здзеку з гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Кірыл Філіпчык

Нагадаем, што 30 лістапада за рулём «Мерсэдэса» мужчына зладзіў дрыфт на пляцоўцы мемарыяла «Помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.» на плошчы Перамогі. Гэта заўважылі міліцыянты, але Філіпчык праігнараваў патрабаванні спыніцца і з'ехаў.

Неўзабаве Філіпчыка затрымалі, склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў, пазбавілі праў і завялі крымінальную справу за хуліганства і здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Акрамя таго, ён сплаціў 630 рублёў штрафу.

Таксама на 6 базавых аштрафавалі і пешахода, які здымаў відэа дрыфту.

3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска пачаў разгляд справы Філіпчыка. 

Мужчына жанаты, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працуе ў транспартнай кампаніі: раней быў кіроўцам, цяпер — слесар. 

На думку следства, Філіпчык сваімі дзеяннямі «прадэманстраваў зняважлівае стаўленне да манумента Перамогі» і «ўчыніў здзек з помніка абаронцам Айчыны».

Віну ў хуліганстве Філіпчык прызнаў часткова. Віну ў здзеку з гісторыка-культурных каштоўнасцяў — не прызнаў.

У той дзень, узгадвае Філіпчык, ён прыйшоў дадому пасля працы, сазваніўся з сябрам. Разам з ім з'ездзілі па жонку Філіпчыка, забралі яе з працы. Па дарозе заехалі ў «Еўраопт», сябар узяў піва.

Жанчыну адвезлі дамоў, мужчыны засталіся пасядзець у машыне. Сустрэлі яшчэ знаёмага, Філіпчык даў таму 10 рублёў — папрасіў схадзіць у краму ўзяць яшчэ піва. А сам ён знайшоў у машыне старую бутэльку безалкагольнага піва і адкрыў яе.

Мужчыны пасядзелі ў машыне ўтраіх. Затым Філіпчыку пазваніў яшчэ адзін сябар, запрасіў у госці. Мужчыны вызванілі яшчэ аднаго знаёмага, каб той сеў за руль («Я быў стомлены, — кажа Філіпчык. — Не так даўно вярнуўся з працяглай камандзіроўкі»).

Яны заехалі па піва і прыехалі ў госці да прыяцеля. Філіпчык сцвярджае, што піў толькі безалкагольнае піва. Затым на машыне Філіпчыка яго сябар развёз па хатах іншых, пасля разам з Філіпчыкам яны ўдваіх заехалі на запраўку. Там сустрэлі яшчэ аднаго знаёмага. За руль сеў ужо ён.

«Прапанавалі пакатацца», — паціскае плячыма Кірыл Філіпчык.

Паехалі «ў горад». Праязджаючы ля плошчы Перамогі, вырашылі сфатаграфавацца каля помніка. Але заязджаць на пляцоўку мемарыяла сябар Філіпчыка, які быў за рулём, адмовіўся. 

Тады ўсе выйшлі з машыны, а Філіпчык сеў за руль сам. Заехаў на тую пляцоўку, бо «хацеў адагнаць машыну на стаянку, але побач не было аніякага падыходзячага месца».

«Заехаў, зрабіў тры кругі. Навошта — патлумачыць не магу, — кажа Філіпчык. — Але ганьбіць ці апаганьваць што-небудзь у мяне і ў думках не было».

Пасля мужчына хацеў пад'ехаць да сяброў, забраць іх. Але пабачыў міліцыю.

«І я спужаўся і з'ехаў», — прызнаецца Філіпчык.

Ён ад'ехаў, пакінуў свой «Мерсэдэс», узяў таксі і ўсё ж вярнуўся па сяброў. Пасля яны пераселі ў «Мерсэдэс» і паехалі ўзяць яшчэ піва. За рулём быў не ён, кажа Кірыл Філіпчык, а яго сябар (які, праўда, да гэтага ўжо паспеў выпіць піўка).

Дома Кірыл Філіпчык быў каля 4 гадзіны ночы. А раніцай да яго прыехала міліцыя.

«Раскайваецеся?» — пытаецца у абвінавачанага суддзя Анатоль Барысенка.

«Раскайваюся. Прашу прабачэння ва ўсіх», — кажа Філіпчык.

Каментары11

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША50

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць