Улада

Назіральнікам адмаўляюцца паведамляць пра паседжаньні акруговых камісій

15 ліпеня назіральнікі П. Батуеў і М. Шаравар асабіста зьвярнуліся ў Салігорскі райвыканкам з просьбай паведаміць ім дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской і Салігорскай сельскай акруговых выбарчых камісій. Пры гэтым яны мелі на руках і падалі ў выканкам выпіску з пратаколу паседжаньня Рады РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" аб накіраваньні іх на паседжаньні адпаведных акруговых выбарчых камісій у якасьці назіральнікаў.

Аднак у райвыканкаме ні Батуеву, ні Шаравару дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня не паведамілі. Не была прадстаўленая інфармацыя і па персанальным складзе акруговых выбарчых камісій. Працаўнік райвыканкама паведаміў, што дадзеная інфармацыя будзе апублікаваная ў мясцовай газеце "Шахцёр".

Атрымаўшы адмову, П. Батуеў зьвярнуўся з той жа просьбай да старшыні Салігорскай раённай Рады дэпутатаў Л.А. Клішэвіч. Яна назвала дату правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской акруговай камісіі, (16 ліпеня 2008 года), але даць інфармацыю аб часе правядзеньня паседжаньня і назваць памяшканьне, у якім яно будзе праходзіць, яна адмовілася.

Па падобным сцэнары развіваліся падзеі ў г. Слуцку і г. Нясвіжы. Прадстаўнік ад РПГА "БХК" па Слуцкай выбарчай акрузе А. Амяльковіч зьвярнуўся да старшыні Слуцкай акруговай выбарчай камісіі А.А. Андрушкевіча (які абіраўся старшынёй камісій ва ўсіх выбарчых кампаніях пачынаючы з 1994 гады) з просьбай даць інфармацыю аб складзе акруговай камісіі. Інфармацыю А.А. Андрушкевіч паведаміць адмовіўся, спаслаўшыся, што яна будзе апублікаваная ў газэце. Такім жа чынам адрэагаваў на просьбу прадстаўніка па Нясвіжскай выбарчай акрузе У.П. Паклонскага старшыня Нясвіжскай акруговай выбарчай камісіі А.А. Корнюшкін, які з'яўляецца загадчыкам ідэалагічнага аддзела Нясвіжскага райвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць