Эканоміка2626

Малочная кампанія з сусветнага топ-3 набыла Ляхавіцкі малочны завод

«Ляхавічок» вырабляе масла, смятану, малако і нават рэдкае сёння шакаладнае масла без раслінных тлушчоў. Фота «Ляхавіцкі веснік». 

Бельгійская B.S.A. International S.A. набыла кантрольны пакет акцый СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Гэта агенцтву «Бізнэс-навіны» пацвердзілі дзве незалежныя адна ад адной крыніцы. У канцы студзеня B.S.A. International размясціла паведамленне аб скупцы акцый.

Паводле інфармацыі Беларускай валютна-фондавай біржы, у выніку васьмі здзелак, праведзеных у форвардным рэжыме, прадалі 69,3% акцый Ляхавіцкага малочнага завода. Сума ўгодаў склала BYN 18,2 млн (USD 9,4 млн). Яшчэ адна здзелка была здзейсненая ў беларускіх рублях у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну на суму BYN 4,1 млн.

Акцыі купляліся па USD 52,87 пры намінальным кошце BYN 17.

У аб'яве аб скупцы акцый адзначалася, што B.S.A. International гатовая скупіць 100% статутнага фонду. Якая доля акцый ужо належала бельгійскай кампаніі да моманту здзяйснення здзелак, невядома.

У юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры», якая прадстаўляла інтарэсы бельгійцаў ў пагадненні, адмовіліся яго каментаваць, спаслаўшыся на прыватнасць. Дырэктар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вячаслаў Жукоўскі пацвердзіў, што ў кампаніі змяніўся асноўны ўласнік, аднак гаварыць аб далейшых планах развіцця прадпрыемства адмовіўся.

Паводле інфармацыі Bloomberg, B.S.A. International з'яўляецца мацярынскай кампаніяй аднаго з найбуйнейшых вытворцаў малака — французскай Groupe Lactalis S.A. Кампанія належыць сямейнай дынастыі Беснье (Besnier). Па дадзеных IFCN (International Farm Comparison Network), Groupe Lactalis з'яўляецца трэцім па велічыні перапрацоўшчыкам малака ў свеце пасля амерыканскай Dairy Farmers of America і новазеландскай Fonterra. Для параўнання, швейцарская група Nestlé заняла ў рэйтынгу 5-е месца, французская група Danone — 11-е месца.

Groupe Lactalis валодае такімі брэндамі, як President, Galbani, Lactel, Bridel і іншымі. Даччыныя кампаніі групы прадстаўлены па ўсім свеце.

СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» з'яўляецца адным з невялікіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Па выніках I паўгоддзя 2016 года выручка кампаніі склала BYN 19,1 млн. Пры гэтым кампанія ўваходзіць у 20-ку самых прыбытковых кампаній галіны. Яе чысты прыбытак у студзені-чэрвені 2016 года склаў BYN 1 987,7 тыс. Прадукцыя кампаніі прадаецца пад брэндам «Ляхавічок».

Каментары26

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць