Грамадства2828

МАЗ выпусціў звышпраходны школьны аўтобус ФОТЫ

Мінскі аўтазавод выпусціў першы звышпраходны аўтобус для вясковых школ, які здольны свабодна перамяшчацца ў складаных дарожных умовах і пераадольваць перашкоды ў выглядзе пяскоў, лужын і гурбаў.

Фота maz.by

Аўтобус ад МАЗа — першы школьны транспарт у СНД, які ад пачатку распрацоўваўся для вясковай мясцовасці. У адрозненне ад стандартных «школьнікаў», створаных на аснове існуючых мадэляў, MАЗ-257.S30 праектавалі з нуля. Новы спецаўтобус больш магутны і спрытнейшы, чым яго «браты».

Школьны аўтобус атрымаў рамнае шасі ад сярэднетанажнага грузавіка. Высокі кліранс і рэсорная падвеска дазваляюць свабодна ездзіць па грунтавых дарогах. Школьны спецаўтобус абсталяваны сучасным рухавіком экалагічнага класа Еўра-5. Для большай надзейнасці ўбудаваная сістэма абмежавання хуткасці, якая не дазволіць разагнаць транспарт звыш 60 км/г.

Спецаўтобус таксама атрымаў падоўжаны салон на 28 пасажыраў. Унутраная прастора падзелена на месцы для настаўнікаў і школьнікаў, прычым сядзенні для дзяцей аснашчаныя чатырохкропкавымі рамянямі бяспекі. Над крэсламі арганізаваныя багажныя паліцы для школьных заплечнікаў, а для першакласнікаў прадугледжаная высоўная дадатковая прыступка. Інжынеры таксама ўсталявалі ў аўтобусе знешнюю гучную сувязь і мультымедыйныя сістэмы, каб можна было пацешыць дзяцей у дарозе.

«Школьнік» паспяхова прайшоў выпрабаванні, падчас якіх праверылі надзейнасць канструкцый. Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, прынятым у краінах СНД і Еўропы.

«Новая мадэль ўзяла найлепшае ад грузавіка і аўтобуса: з аднаго боку, падвышаная праходнасць, з другога — камфортныя ўмовы і максімальная бяспека для дзяцей. Аўтобус прызначаны для таго, каб прывезці школьнікаў у школу з любой вёскі ці хутара, незалежна ад якасці дарожнага пакрыцця. Гэта робіць транспарт незаменным амаль у любым рэгіёне», — адзначылі распрацоўшчыкі.

Першыя аўтобусы з'явяцца на вясковых дарогах восенню. Іх таксама плануюць пастаўляць на рынкі краін ЕАЭС.

«Спецаўтобусамі цікавяцца многія патэнцыйныя замоўцы. Па сутнасці, мы стварылі аўтобус, які не мае аналагаў у сваім класе. Мы чакаем, што новая мадэль будзе паспяховая на замежных рынках», — лічаць у ААТ «МАЗ».

Спецаўтобус створаны па праграме «Школьны аўтобус», якая ажыццяўляецца ААТ «МАЗ» і Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Праграма мае на мэце вырашыць праблему дастаўкі дзяцей з вёсак у школу і назад. На заводзе распрацавалі дзве мадэлі — МАЗ 241 і МАЗ 257. Усяго для вясковай мясцовасці выпусцяць больш за 300 школьных аўтобусаў.

Каментары28

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць