Здарэнні88

У Лагойску мужчына правучыў кіроўцу і пераставіў заведзенае аўто ў іншае месца ВІДЭА

7 студзеня мужчына пад'ехаў на аўтамабілі да крамы, у якой працуе яго дачка, каб забраць яе. Кіроўца пакінуў адкрытай заведзеную машыну на некалькі хвілін, а калі вярнуўся, аўто не знайшоў і заявіў пра ўгон у Лагойскі РАУС.

Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Калі супрацоўнікі міліцыі прыехалі на месца здарэння, іх каля крамы ўжо чакаў гаспадар аўто. Мужчына паведаміў, што ўжо знайшоў свой аўтамабіль, які аказаўся з іншага боку крамы.

На запісе з відэакамеры бачна, як да крамы падыходзяць трое чалавек пенсійнага ўзросту, пра штосьці перамаўляюцца. Пасля адзін з іх адчыняе дзверы аўто, нешта разглядае ў салоне, затым зноў адыходзіць. Потым два пенсіянеры сыходзяць, а трэці сядае ў аўтамабіль і з'язджае.

У выніку завялі крымінальную справу па артыкуле 214 КК Беларусі (Угон). Аднак супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лагойскага РАУС мяркуюць, што мужчына гэта зрабіў, каб правучыць кіроўцу.

«Разам з тым, гэтыя дзеянні можна трактаваць як крадзеж. Тым больш, што яго асоба пакуль не высветлена, і, адпаведна, ён не даў ніякіх тлумачэнняў. Таму ў інтарэсах самога мужчыны паведаміць пра сябе ў міліцыю для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Не выключана, што крымінальная справа пасля гэтага будзе спынена», — распавялі ва УУС.

Супрацоўнікі міліцыі просяць грамадзян, якія пазналі мужчыну на відэа, звязацца з Лагойскім РАУС па тэлефонах: 8 01774 5-56-08, 8 01774 5-51-59, 8 029 695-43-54.

Прыкметы мужчыны: узрост ад 50 да 60 гадоў, сярэдні рост, сярэдні целасклад. Быў апрануты ў куртку-пухавік шэра-бежавага колеру з капелюшом, вязаную шапку з эмблемай квадратнай формы на адвароце, штаны, цёмныя зімовыя боты.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць