Грамадства1111

Менш за 4% беларусаў ведаюць свайго дэпутата, больш за 50% не ведаюць, як называецца парламент

Толькі 3% беларусаў змаглі назваць свайго дэпутата ў мясцовых саветах, 3,8% — свайго парламентарыя. Пра гэта кажуць дадзеныя апытання «Тэст на грамадзянскасць», які правёў у чэрвені 2016 года ў Беларусі цэнтр «Саціа» па замове міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact. TUT.BY першым публікуе вынікі даследавання.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

У апытанні ўдзельнічала больш за тысячу чалавек па рэпрэзентатыўнай выбарцы з усіх куткоў краіны. У раздзеле «Грамадзянскія веды» беларусаў апыталі на тэму іх дасведчанасці аб базавых фактах пра краіну.

76% беларусаў правільна адказалі на пытанне аб тым, якая ў краіне дзяржаўная мова (беларуская і руская). Кожны пяты апытаны лічыць, што толькі беларуская, а на думку 3,4% — толькі руская.

Пераважная большасць беларусаў — 94,2% — ведае, з якой колькасці абласцей складаецца краіна. Прыкладна па 2,5% лічаць, што абласцей у Беларусі пяць ці сем.

Пераканаўчая большасць адказала правільна і на пытанне аб першых словах дзяржаўнага гімна ( «Мы беларусы, мірныя людзі»). 2,7% назвалі першым іншы радок з гімна — «Слаўся, зямлі нашай светлае імя».

Амаль 17% беларусаў не змаглі адказаць ці памыліліся, адказваючы на пытанне аб тым, з якімі краінамі мяжуе Беларусь. Самай папулярнай памылкай (9,5%) быў варыянт: Украіна, Польшча, Расія.

На пытанне, хто па канстытуцыі з'яўляецца адзінай крыніцай улады, 55% беларусаў адказалі: «Прэзідэнт» — і памыліліся. Гэта народ. Правільны варыянт назваў толькі кожны трэці. Астатнія альбо не змаглі адказаць, альбо палічылі крыніцай улады парламент.

Рэспандэнтам задалі і адкрытае пытанне пра тое, якія тры з правоў чалавека з'яўляюцца для іх асноўнымі. Бар'ер у 10% пераадолелі права на жыццё (50,1%), працу (49,3%), адукацыю (30,2%), медыцынскае абслугоўванне (19,7%), свабоду (16,6%), адпачынак ( 15,7%), свабоду слова (11,8%). Далей у рэйтынгу важнасці для беларусаў ідуць свабода веравызнання, выбарчае права, ахова здароўя, права выбару, права на жыллё, бясплатную медыцыну. Большасць з правоў чалавека засталася ў зоне памылкі выбаркі.

У аналагічным пытанні, але ўжо пра абавязкі беларусы расставілі прыярытэты так: выконваць законы (59%), плаціць падаткі (40%), працаваць (28,7%), ахоўваць навакольнае асяроддзе (16,2%), абараняць радзіму (15, 6%), выконваць канстытуцыю (11,8%).

Толькі 4,2% «цалкам дасведчаныя» пра тое, як складаецца i траціцца дзяржбюджэт, 19,3% — хутчэй дасведчаныя, чым не. Пераважная большасць альбо не дасведчаныя (38%), альбо хутчэй не дасведчаныя (32,8%) пра гэта.

У адказ на пытанне аб рэгулярнасці выкарыстання інтэрнэту для атрымання актуальных сацыяльных, эканамічных і палітычных навін галасы беларусаў размеркаваліся так: 40,5% робяць гэта штодня або праз дзень, 20,3% — некалькі разоў на тыдзень, 10,6% — некалькі разоў у месяц. 3,3% — раз на месяц ці радзей. Амаль кожны чацвёрты наогул не выкарыстоўвае інтэрнэт у гэтых мэтах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей25

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай7

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць