Музыка88

Упершыню ў гісторыі вядучымі «Еўрабачання» стануць толькі мужчыны

Упершыню ў гісторыі шоу «Еўрабачанне» вядучымі стануць толькі мужчыны. Інфармацыю пра трох вядучых размясціў афіцыйны сайт міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне».

eurovision.tv

У ролі вядучых шоу на сцэне ў сталіцы Украіны выйдуць Аляксандр Скічко, Уладзімір Астапчук і Цімур Мірашнічэнка. Маладыя людзі — медыйныя персоны і шырока вядомыя ва Украіне.

Аляксандр і Уладзімір возьмуць на сябе ролю гаспадароў конкурсу і будуць вітаць міжнародную аўдыторыю ў час усіх трох канцэртаў: двух паўфінальных і фіналу. Ім жа трэба будзе аб'явіць імя новага пераможцы самага маштабнага шоу Еўропы. Цімур будзе знаходзіцца ў «зялёным пакоі», дзе разам з артыстамі будзе чакаць вынікаў конкурсу.

Выканаўчы супервайзер конкурсу «Еўрабачанне» Джон Ола Санд лічыць, што перспектыва бачыць на сцэне трох вядучых вельмі цікавая. Ён чакае, што першы вопыт за 62 гады правядзення конкурсу будзе ўдалым, бо Алесь, Уладзімір і Цімур маюць годныя паслужныя спісы, і спалучэнне іх прафесіяналізму, гумару і імправізацыі дасць магчымасць дапоўніць шоу яркімі фарбамі і зрабіць яго запамінальным.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў Кіеве. Фінал адбудзецца 13 мая, паўфіналы — 9 і 11 мая. Беларусь на «Еўрабачанні-2017» прадставіць група NAVIBAND, якая выступіць у другім паўфінале з песняй «Гісторыя майго жыцця».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць