Улада

Спаўняецца 25 гадоў з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін з Польшчай

2 сакавіка 2017 г. спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю. У сувязі з гэтым архіў польскага МЗС прэзентаваў гістарычныя дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя гэтай падзеі.

Найбольш важным дакументам, які ўваходзіць у прадстаўленыя матэрыялы, з’яўляецца пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін ад 2 сакавіка 1992 г. Яго падпісалі міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі — Кшыштаф Скубішэўскі і Пятро Краўчанка, які знаходзіўся з візітам у Варшаве. Змешчаны дзве моўныя версіі (польская і беларуская) падпісанага пагаднення.

Сярод прэзентаваных матэрыялаў ёсць даверчыя граматы першых дыпламатычных прадстаўнікоў Польшчы і Беларусі — Яніны Эльжбеты Смулэк (Эльжбеты Смулковай) і Уладзіміра Санько, а таксама копія дыпламатычнага пашпарта польскага пасла.

Змешчаны таксама фотаздымкі даваеннага перыяду, звязаныя з дзейнасцю Генеральнага консульства Польшчы ў Мінску, на іх прадстаўлены будынак дыпмісіі і яе персанал.

У даваенны перыяд у Мінску дзейнічала Генеральнае консульства РП, падначаленае Пасольству ў Маскве. Установа працавала да 1939 г., яе апошнім кіраўніком быў Казімеж Рудскі. У пасляваенны час (з 1972 г.) у Мінску дзейнічала таксама Генеральнае консульства ПНР.

У выніку палітычных змен 1989 і наступных гадоў, паступовага распаду Савецкага Саюза Польшча набыла незалежнасць, пачала будавацца беларуская дзяржаўнасць. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет тагачаснай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі абвясціў аб незалежнасці. Праз некалькі дзён — 31 жніўня — Парламент Польшчы прыняў пастанову, у якой адзначалася, што «Сейм Рэспублікі Польшча з радасцю вітае абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г.», якое стала «рэалізацыяй памкненняў беларускага народа». 10 кастрычніка 1991 г. была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве, а шлях да ўсталявання дыпламатычных адносін адкрыў афіцыйны распад СССР у снежні 1991 г. Узаемаадносіны былі ўсталяваны ў рамках пагаднення, падпісанага міністрамі замежных спраў 2 сакавіка 1992 г., што дазволіла абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі (спачатку ў ранзе часовых павераных) і стварыць дыпмісіі ў Варшаве і Мінску. У гэтым жа годзе — 23 чэрвеня 1992 г. — Прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць