Свет55

ААН назвала вінаватых у ваенных злачынствах у Сірыі

Усе ўдзельнікі баёў за Алепа, уключаючы сірыйскія ўрадавыя войскі, ВКС РФ, якія падтрымлівалі іх, а таксама сірыйскую апазіцыю, здзяйснялі ваенныя злачынствы падчас спробаў узяць горад пад кантроль у ліпені-снежні 2016 года. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе незалежнай міжнароднай камісіі ААН па расследаванні падзей у Сірыі, апублікаваным у сераду ў Жэневе, паведамляе DW.

Так, у справаздачы паказваецца, што ВПС Сірыі і ВКС Расіі наносілі па раёнах усходняга Алепа, якія ўтрымлівала апазіцыя, «штодзённыя паветраныя ўдары», у выніку якіх сотні чалавек былі забітыя, а таксама разбураныя некалькі медыцынскіх устаноў. Акрамя таго, сірыйская ўрадавая авіяцыя «наўмысна» разбамбіла калону з гуманітарным грузам, што прывяло да 14 ахвяр і прыпынення аперацыі па аказанні дапамогі мясцоваму насельніцтву, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Асобнага згадвання таго, у якіх менавіта ваенных злачынствах падазраецца расійскі бок, у справаздачы не ўтрымліваецца, удакладняе Reuters. Аўтары дакладу, у прыватнасці, адзначаюць выкарыстанне з паветра касетных боепрыпасаў, аднак не ўскладаюць адказнасць за гэта адрасна — на Маскву ці Дамаск. Нарэшце, камісія ААН звяртае ўвагу на тое, што сірыйскія ВПС ўжывалі «бомбы з хларынам у населеных раёнах», што пацягнула за сабой гібель «сотняў мірных грамадзян».

Генеральная асамблея ААН у снежні 2016 года абвясціла аб стварэнні спецыяльнай рабочай групы. У яе задачы ўваходзіць стварэнне дасье матэрыялаў аб ваенных злачынствах у Сірыі. Мяркуецца, што гэта дапаможа міжнародным органам юстыцыі сабраць даказальны матэрыял, які яны змогуць выкарыстоўваць для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне11

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага5

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць