Кіно6666

Disney: У новым фільме «Прыгажуня і пачвара» будзе гей-сцэна

Стваральнікі дыснэеўскага мастацкага фільма «Прыгажуня і пачвара», які выходзіць на экраны праз два тыдні, паведамілі, што адзін з персанажаў мужчынскага полу адчувае моцныя пачуцці да галоўнага антаганіста Гастона, піша ВВС.

AP

Такім чынам, любоўная сцэна персанажа Лефу і Гастона стане першым з'яўленнем аднаполых адносін у карцінах студыі Уолта Дыснея.

Трэйлер новай экранізацыі класічнай казкі быў выпушчаны ў канцы мінулага года. Толькі за першыя суткі яго паглядзелі больш за 130 тысяч разоў.

Згодна з сюжэтам, Лефу (чыё імя перакладаецца з французскага як «вар'ят») — шчыры сябар Гастона, які ў нейкі момант пачынае хацець яго. Ролю Лефу выканаў амерыканскі акцёр Джош Гэд.

Рэжысёр Біл Кондан сказаў брытанскаму часопісу Attitude, што роля Лефу стане прарыўной з пункту гледжання асвятлення ЛГБТ-супольнасці ў фільме кінастудыі, традыцыйна арыентаванай на дзіцячую і сямейную аўдыторыю.

«[Гэты герой] толькі пачынае разумець свае пачуцці. І Джош сыграў яго вельмі тонка і далікатна. У канцы фільма гэтым пачуццям будзе дадзены адказ, але я не хачу руйнаваць інтрыгу», — адзначыў Кондан.

Мэт Кейн — выпускаючы рэдактар Attitude — выказаў аптымізм у сувязі з такім сюжэтным паваротам у стужцы.

«Гэта крок у правільным кірунку, і я апладзірую «Дыснею» за тое, што яму хапіла смеласці. Спадзяюся, гэта дапаможа змяніць настрой грамадства і спрыяць сацыяльнаму прагрэсу», — сказаў Кейн.

У ролі прыгажуні выступае Эма Уотсан. Яна не раз казала, што хацела б паказаць прыгажуню больш феміністычнай гераіняй, чым гэта было прынята ў класічных экранізацыях казкі.

Практычна поўная адсутнасць ЛГБТ-персанажаў і любоўных ліній у кінастужках «Дыснея» станавілася падставай для крытыкі з боку актывістаў гей-руху. Пры гэтым, напрыклад, у сусвеце коміксаў Marvel, і іх экранізацый ЛГБТ-персанажы сустракаюцца рэгулярна.

Праваабарончыя арганізацыі правяраюць фільмы тэстам імя Віта Русо — сузаснавальніка GLAAD і змагара за грамадзянскія правы.

Па ўмовах тэсту, у фільме павінен прысутнічаць ЛГБТ-персанаж, чыя сэксуальнасць не павінна быць яго адзінай якасцю і чыё знікненне са сцэнара адбілася б на сюжэце карціны.

Паводле даных мінулага года, з усіх буйных амерыканскіх кінастудый найбольш здавальняючы вынік паказала Lionsgate, у той час як Disney цалкам праваліў тэст.

У маі мінулага года тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў падтрымалі прапанову 17-гадовай Ісабэль Манкады аб тым, каб у гераіні Эльзы з дыснэеўскага паўнаметражнага сіквела «Халоднага сэрца» з'явілася дзяўчына.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю12

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць