Грамадства22

Некага не рэгіструюць, а нехта ўжо сабраў першую тысячу подпісаў

У Нясьвіжы акруговая выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сябра АГП Уладзімера Паклонскага. А фэльчар «хуткай дапамогі» з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін прынёс на праверку першую тысячу сабраных подпісаў.

Акруговая выбарчая камісія ў панядзелак адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сябра АГП Уладзімера Паклонскага. Афіцыйнай прычынай стаўся выхад зь ініцыятыўнай групы двух чалавек. Паводле самога актывіста, зроблена гэта было пад ціскам мясцовых уладаў.

Як перадае сайт ucpb.org, Уладзімер Паклонскі меўся балятавацца па Нясьвіскай выбарчай акрузе. У склад ягонай ініцыятыўнай групы ўвайшло 15 чалавек. Аднак двое зь іх – сын дырэктара Красназьвяздоўскай школы і настаўніца Даматканавіцкай школы напісалі заявы аб выхадзе зь ініцыятыўнай групы.

Было адмоўлена ў рэгістрацыі і ініцыятыўнай групы старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Вінаградава. Палітык падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на рашэньне акруговай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі. Разгляд скаргі адбудзецца па паседжаньні ЦВК 30 ліпеня.

Нагадаем, 24 ліпеня Зьміцер Вінаградаў быў беспадстаўна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, з-за чаго не пасьпеў падаць дакумэнты ў акруговую выбарчую камісію.

Тым часам, як перадае «Белорусский партизан», ужо ў панядзелак фэльчар «хуткай дапамогі», сябра АГП з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін прынёс на праверку першую тысячу сабраных подпісаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў4

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць