Свет

Лідары ЕС падпісалі Рымскую дэкларацыю

У сталіцы Італіі падчас саміту Еўрасаюза з нагоды 60-годдзя Рымскай дамовы падпісаная Рымская дэкларацыя — дакумент, які падводзіць вынікі 60 гадоў еўрапейскай інтэграцыі, а таксама прэзентуе планы на развіццё Еўрапейскага саюза ў будучыні. Пра гэта паведамляе Радыё Польшча.

Джозэф Мушкат, прэм'ер Мальты, якая старшынствуе цяпер у ЕС, адзначыў:

«Еўрасаюз у будучыні павінен адлюстроўваць сітуацыю ў асобных яго краінах, не ігнаруючы глабальныя ўмовы. Нашай самай вялікай слабасцю з'яўляецца працэс укаранення прынятых рашэнняў. Мы павінны сканцэнтравацца на тым, каб прыняцце рашэнняў было больш простым і эфектыўным».

У дэкларацыі падкрэсліваецца, што ЕС з'яўляецца «непадзеленым і непадзельным», а лідары краін-сяброў будуць сумесна «у залежнасці ад неабходнасці з рознай хуткасцю і з розным высілкам» дзейнічаць, імкнучыся ў адным кірунку, як і раней. Адзначаецца таксама, што Еўропа не будзе адмаўляць тым, хто захоча далучыцца да супольнасці ў будучыні. «Адзінства Еўрасаюза з'яўляецца неабходнасцю і свабодным выбарам», — пазначана ў дакуменце.

У той жа час у дэкларацыі адлюстраваная праграма дзеянняў, якая складаецца з чатырох мэтаў: першая — бяспечная і ўпэўненая Еўропа, другая — заможная Еўропа, якая ўстойліва развіваецца. Трэцяя — сацыяльная Еўропа. І чацвёртая — умацаванне пазіцыі на міжнароднай арэне.

У заключнай частцы дэкларацыі ўвага звернутая на неабходнасць набліжэння Еўрасаюза да сваіх грамадзян. «Еўропа — гэта наша агульная будучыня», — такімі словамі завяршаецца дакумент.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць