Грамадства

Беластоцкую «Ніву» апраўдалі

15 траўня ў Беластоцкім райсудзе быў зачытаны вырак праграмнай радзе штотыднёвіка «Ніва». Нарэшце ў гэтай справе, якая цягнулася з 2003 году, пастаўлена кропка. Судзьдзя раённага суду Беластока Кшыштаф Казлоўскі прызнаў 11 чалавек рады на чале з прафэсарам Яўгенам Мірановічам невінаватымі.

15 траўня ў Беластоцкім райсудзе быў зачытаны вырак праграмнай радзе штотыднёвіка «Ніва». Нарэшце ў гэтай справе, якая цягнулася з 2003 году, пастаўлена кропка. Судзьдзя раённага суду Беластока Кшыштаф Казлоўскі прызнаў 11 чалавек рады на чале з прафэсарам Яўгенам Мірановічам невінаватымі. Нагадаем, што праграманая рада «Нівы» абвінавачвалася ў наўмысным скажэньні інфармацыі пра наклад і выдаткі тыднёвіка з мэтай атрыманьня дзяржаўных датацый.

Судзьдзя Казлоўскі прызнаў, што супрацоўнікі «Нівы» прынесьлі нашмат болей грамадзкай карысьці, абараняючы правы беларускай меншасьці, чым магчымай шкоды, выкліканай збольшага бюракратычнымі затрымкамі ў працэсе атрыманьня датацыяў у Міністэрстве культуры і недахопам досьведу ў бухгальтарскай справаздачнасьці.

На паседжаньні суду прысутнічала прадстаўнічая дэлегацыя зь Беларусі на чале зь лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёй рады беларусаў сьвету «Бацкаўшчына» Аленай Макоўскай.

Пасьля судовага паседжаньня Мілінкевіч выехаў у рэдакцыю беластоцкага беларускамоўнага радыё «Рацыя» і выступіў у жывым этэры на FM.

Алесь Аркуш, Беласток

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць