Амапаўцы зламалі палец былому афіцэру міліцыі Уладзіміру Няпомняшчых
На волю з ізалятара УУС Гомельскага аблвыканкама выйшаў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых.
Яго, збітага ўранку 15 сакавіка невядомымі нападнікамі, арыштавалі на трое сутак нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі, а пасля, калі ён знаходзіўся ў ізалятары, дабавілі яшчэ 10 сутак — за ўдзел у мірным пратэсце «недармаедаў» у Рагачове.
«Я з ізалятара пайшоў у траўмапункт, бо на правай руцэ ўвесь час моцна балеў безыменны палец. Аказалася, што ён зламаны — амапаўцы пастараліся, калі затрымлівалі. Наклалі гіпс», — распавёў Уладзімір.
-
«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына
-
Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы
-
Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак
Каментары