Грамадства

Спецдакладчык ААН па Беларусі заклікае Лукашэнку спыніць гвалт і рэпрэсіі

Спэцыяльны дакладчык аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці выказаў трывогу ў сувязі з адкрытым узнаўленьнем беларускімі ўладамі палітыкі рэпрэсіяў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, няўрадавых арганізацыяў, журналістаў і палітычных праціўнікаў.

Як паведамляе сайт ААН, спадар Харасьці заклікаў афіцыйны Менск спыніць гвалт і перасьлед апанэнтаў.

«Падзеі апошніх выходных даказваюць наўмысны характар рэпрэсіўных захадаў, а таксама паказваюць адкрытае вяртаньне ўлады да былой палітыкі масавых рэпрэсіяў супраць грамадзянаў, якія ажыцьцяўляюць або прасоўваюць абарону правоў чалавека, прадугледжаную Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі», — падкрэсьліў дакладчык.

25-26 сакавіка выкарыстаныя жорсткія захады супраць дзясяткаў праваабаронцаў — мясцовых і міжнародных. Сотні мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць сацыяльнай палітыкі ўраду, былі атакаваныя, адвольна арыштаваныя і пазбаўленыя волі, а потым у паскораным парадку аштрафаваныя або асуджаныя да турэмнага зьняволеньня. На месцы асноўных падзеяў быў адключаны інтэрнэт, зь перабоямі працавала мабільная сувязь.

Ад сярэдзіны лютага дэманстранты пратэстуюць супраць дэкрэту, паводле якога ў дачыненьні да асобаў, што не працуюць больш за 183 дні і афіцыйна не зарэгістраваныя як беспрацоўныя, можа быць ужыты штраф.

Спадар Харасьці асабліва засмучаны нападамі на офісы НДА, у тым ліку офіс праваабарончага цэнтру «Вясна», што суправаджаліся фізычным гвалтам, а таксама зьнікненьнем на тры дні палітычнага апанэнта ўладаў Міколы Статкевіча, які ў панядзелак нарэшце вызвалены зь СІЗА КДБ.

«Два тыдні таму я, разам зь іншымі экспэртамі ў галіне правоў чалавека, папярэджваў: урад Лукашэнкі, вядомы гісторыяй гвалтоўнага перасьледу любой формы крытыкі, можа пайсьці на далейшыя парушэньні».

Міклаш Харасьці выказвае шкадаваньне, што ягоныя перасьцярогі спраўдзіліся.

Ён запэўніў, што будзе працягваць пільна сачыць за сытуацыяй і заклікаць міжнародную супольнасьць дамагацца пачатку дыялёгу з праваабаронцамі, з тымі, хто садзейнічае мірным і дэмакратычным зьменам у Беларусі.

Беларускія ўлады не пускаюць спадара Харасьці ў краіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне2

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына1

Якія краіны найбольш інвеставалі ў Мінск за мінулы год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне2

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць