Грамадства1111

Абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў павялічыўся ў чатыры разы

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. З мінулага года ён павялічыўся ў аб'ёме амаль у 4 разы. Традыцыйна сюды трапілі прадметы з нацысцкай сімволікай і рэлігійная літаратура, але ёсць таксама песні футбольных фанатаў і публікацыі анархістаў у сеціве. Дакумент апублікавала выданне «СБ. Беларусь сегодня». TUT.BY вывучыў абнаўленні за 2016 і 2017 год.

Спіс забароненых у Беларусі матэрыялаў папоўніўся яшчэ адным выданнем кнігі Гітлера Mein Kamph, таксама прызнанае экстрэмісцкім па рашэнні суда відэа пад назвай «Партыя Гітлера».

У спіс унесеныя розныя прадметы з нацысцкай сімволікай. Напрыклад, значкі са свастыкай і надпісам Deutsches Rotes Kreuz (што падобна да брошкі медсястры нямецкага Чырвонага Крыжа); дэколь, то бок малюнак для друку на кераміцы, з арлом, свастыкай і трыкалорам Вермахта. Экстрэмісцкай прадукцыяй прызнаныя супавая талерка і сподак, а таксама дзве каскі — на іх маецца свастыка.

Па рашэнні судоў Мінска ў спіс унесеныя кнігі пра іслам і праваслаўе, антысемітызм і адмаўленне Халакоста.

У чорным спісе ёсьць і музыка. Напрыклад, песня «Еўропа IV Рэйх» або кампазіцыя, дзе мелодыя камбінуецца з выступам Мусаліні на італьянскай мове. Ёсць і забароненыя з лістапада 2016-га словы песні «Вместе весело шагать по болотам, по болотам с пулеметом.». Яе выконвалі фанаты мінскага «Дынама» і іншых клубаў, хоць гэтая кампазіцыя на матыў дзіцячай песні вядомая яшчэ з часоў СССР.

Прызнаныя экстрэмісцкімі дзясяткі аўдыёзапісаў, якія распавядаюць аб дзейнасці ўкраінскіх нацыяналістычных груповак, а таксама іх атрыбутыка (у якой маюцца элементы нацысцкай сімволікі).

Ёсць у спісе відэа, у назве якога згаданае жорсткае забойства ўдзельніка баявых дзеянняў ва ўкраінскім сяле Шырокіна.

Таксама суд Цэнтральнага раёна Мінска восенню 2016-га, і ўжо ў сакавіку 2017-га прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы анархісцкага толку, якія з'явіліся на сайтах беларускага руху і ў сацсетках. У спіс трапілі сярод іншага інструкцыі анархістаў для падпалу машыны, удзелу ў масавых пратэстах; аўдыё на YouTube аб акцыях «супраць дзяржаўнай прапаганды» ў Мінску і іншым.

У спісе фігуруе сайт «Спутник и погром», матэрыялы якога суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі ў снежні 2016-га. Нагадаем, са студзеня Мінінфарм абмежаваў доступ да гэтага рэсурсу, які пазіцыянуе сябе як сайт рускіх нацыяналістаў.

З пачатку 2017 года суды Беларусі таксама забаранілі сярод іншага брашуру «Зніклыя людзі ў Беларусі» (рашэнне суда Маларыцкага раёна ў студзені), выяву памерам 6 на 8 сантыметраў з копіяй фота, дзе «на пярэднім плане нахілены чырвоны вазок з гноем і плакатам, прабітым віламі» (рашэнне суда Гомельскага раёна ў студзені). А яшчэ налепка з надпісам «Куриш та п'еш? Швидше помреш! Тримай кров чистою» (суд Кастрычніцкага раёна Мінска ў лютым) і іншае.

Каментары11

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць