Здарэнні1111

Асуджаная на 12 гадоў за паўтары таблеткі экстазі мінчанка падазраецца ў вярбоўцы прастытутак на Кіпр

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовай мінчанкі, якая ўжо адбывае пакаранне ў калоніі за абарот наркотыкаў. Зараз яе падазраюць у вярбоўцы дзяўчат для занятку прастытуцыяй на Кіпры. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, мінчанка адбывае 12 гадоў за абарот наркотыкаў — у верасні 2016 у яе багажы з Кіпра знайшлі некалькі таблетак экстазі. Тады ж паведамлялі, што правяраюць яе дачыненне да іншых злачынстваў.

Па версіі міліцыі, мінчанка ўгаварыла і спрабавала вывезці ў горад Эркан (Паўночны Кіпр) для занятку прастытуцыяй 28-гадовую мінчанку.

— Устаноўлена, што дзяўчына разам са сваімі змоўцамі з Беларусі, Расіі і Украіны завербавала яшчэ больш за 10 беларусак, а таксама грамадзянак Лівана, Малдовы, Казахстана, Украіны, Расіі, — кажуць у прэс-службе ГУУС.

Сама фігурантка нібыта паведамляла дзяўчатам, што працуе на Кіпры ў начным клубе, дзе добра зарабляе.

— Казала, што яе «працадаўца» крэдытуе авіябілеты ў абодва бакі, штотыднёвы медыцынскі кантроль, харчаванне, пражыванне. Адным з важных умоў была неабходнасць выплаціць клубу доўг - 3000 даляраў. Прыкладна столькі першапачаткова кіраўніцтва клуба нібыта траціць на дзяўчыну. (…) Выплаты доўгу пачыналіся толькі пасля таго, як дзяўчына прыступіць да «працы» і прапрацуе некаторы час. Да выплаты гэтага доўгу нельга было адмовіцца ад заняткі прастытуцыяй і пакінуць клуб. У выпадку адмовы дзяўчат штрафавалі (сумы даходзілі да 1000 даляраў), пагражалі прымяніць фізічную сілу, запалохвалі дэпартацыяй, - кажуць праваахоўнікі.

Паведамляецца, што дзяўчат схілялі да прастытуцыі нават калі першапачаткова агаворвалася, што яны будуць толькі танчыць у клубе.

— У спіртныя напоі дзяўчат падмешвалі наркотыкі, каб здушыць іх волю да супраціву. (…) За адну ноч магло даходзіць да 10 кліентаў. Прадугледжваліся выезды на вілы і ў іншыя гатэлі, — паведамляе міліцыя.

Родныя некаторых дзяўчат абвясцілі іх у вышук. Зараз беларускі вярнуліся на радзіму.

У дачыненні да фігурантка заведзена крымінальная справа за арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй, а таксама стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй. Дзеянні яе імаверных змоўшчыкаў цяпер вывучаюць праваахоўнікі і следчыя.

Каментары11

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць