Здарэнні33

Ахоўнік крамы ў Мінску аплаціў пакупкі на AliExpress забытай банкаўскай карткай

Мінчанка звярнулася ў Першамайскае РУУС сталіцы з заявай аб тым, што з яе банкаўскай плацежнай карткі, якую яна згубіла ў краме, адбыўся крадзеж грашовых сродкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Жанчына рабіла пакупкі ў краме па вуліцы Сувязістаў у Мінску. Разлічыўшыся сваёй банкаўскай карткай, не заўважыла, што выпусціла яе з рук каля касы і пайшла дадому. Выявіўшы на наступны дзень прапажу, жанчына звярнулася да супрацоўнікаў крамы. Картка сапраўды была згубленая ў краме і, пасля сведчання асобы, была вернутая законнай уладальніцы, толькі на балансе не хапала больш за 300 рублёў.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікам групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій удалося высветліць, што крадзеж грашовых сродкаў з банкаўскай карткі здзейсніў ахоўнік крамы, якому перадалі картку на захоўванне. Грашовыя сродкі былі спісаныя з яе пры аплаце тавараў на сайце AliЕxpress, бо пры афармленні там пакупкі не патрабуецца ўвод PIN-кода і дастаткова даных, якія маюцца на адным баку карты, якія ахоўнік крамы і перапісаў.

Дзеянні мужчыны кваліфікуюцца па ч. 1 арт. 212 КК РБ (Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі). Санкцыя дадзенай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 3-х гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць