Афіша1010

28—30 красавіка ў Мінску — «Беларускія уікэнды»: постапакаліптычны баявік «Кніга Ілая» па-беларуску

Кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13). Пачатак сеансаў — 19:00.

28—30 красавіка адбудуцца новыя паказы «Беларускіх уікэндаў». Гэтым разам на беларускай мове загавораць героі постапакаліптычнага баевіка «Кніга Ілая».

Сусвет, перажыўшы атамную вайну, выглядае як вялікая спаленая сонцам пустыня.

Людзі да смерці б'юцца за рэчы, якія раней лічыліся смеццем. Вада — найвялікшая каштоўнасць. Большасць людзей не ўмее чытаць, цывілізацыя вярнулася да амаль прымітыўнага стану.

Галоўны герой — Ілай — памятае час да вайны, калі ўсё было інакш. Ён нясе кнігу, што мае сілу выправіць усё гэта.

Але гэтую сілу прагнуць здабыць і іншыя, і яны не спыняцца ні перад чым, каб завалодаць ёю…

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмэн і Міла Куніс.

Дзякуючы зорнаму акцёрскаму складу, вялікаму бюджэту ($80 млн) і ўнікальнай атмасферы, створанай у фільме, стужка справядліва лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў жанру постапакаліпсіс у кінематаграфіі.

Праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom ладзіць паказы гэтага фільма ў беларускай агучцы. На беларускую мову фільм агучылі: Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў.

Паказы адбудуцца 28-30 красавіка ў кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13). Пачатак сеансаў — 19:00.

Больш інфармацыі на kinakong.by.

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Пытанні па тэлефоне: +375 29 5543459 (Андрэй).

 

 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць