Свет6969

Ва Украіне збіраюцца судзіць 94-гадовага афіцэра КДБ за забойства мастака УПА ў 1950-я

Генеральная пракуратура Украіны пачала расследаванне па факце забойства мастака Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Ніла Хасевіча работнікам органаў дзяржбяспекі СССР Барысам Сцяклярам.

Ніл Хасевіч.

«Справа ўнікальная і не мае аналагаў ва Украіне. Учынак Сцякляра, афіцэра КДБ, не мае тэрміну даўнасці. Злачынства праз дзясяткі гадоў застаецца злачынствам. Забойства Хасевіча, змагара за незалежнасць, павінна расследавацца, і кожны павінен атрымаць прысуд», — кажа прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра праваабароны Дзяніс Палішчук, які ініцыяваў расследаванне.

Барысу Сцякляру цяпер 94 гады.

Барыс Сцякляр кіраваў аперацыяй МГБ па пошуку і знішчэнні падпольнага мастака Ніла Хасевіча ў 1952 годзе.

Паводле адной з версій, Сцякляр асабіста кінуў гранату ў бункер, дзе хаваўся Хасевіч і іншыя сябры Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Паводле іншай легенды, Хасевіч застрэліўся, каб не здацца жывым.

Працы Хасевіча.

Цікава, што летась Сцякляр звяртаўся ў суд з просьбай не прадастаўляць яго асабістую справу для азнаямлення насуперак закону «Аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917-1991 гадоў».

Планы ўкраінскіх уладаў па пераследзе ветэрана выклікалі шал у расійскіх СМІ.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць