Грамадства

У Магілёве актывісту АГП прысудзілі 15 сутак за акцыю, якой не было

Ленінскі суд Магілёва пакараў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рамана Мішчанку. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі на плошчы Леніна. Паводле выраку судзьдзі Аксаны Ратнікавай, актывіст распаўсюдзіў праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце заклік да ўдзелу 1 траўня ў Маршы Салідарнасьці, ня маючы дазволу ўлады.

Раман Мішчанка сваёй віны не прызнаў. Заявіў, што права на правядзеньне мірных сходаў, мітынгаў ды шэсьцяў гарантуецца Канстытуцыяй. Вырак судзьдзі Ратнікавай для яго быў чаканы.

«Што я магу сказаць? Ганьба гэтаму суду. Я чакаў, што мне будзе 15 сутак арышту», — пракамэнтаваў прысуд Раман Мішчанка.

Марш Салідарнасьці, за распаўсюд інфармацыі пра які асудзілі актывіста, не адбыўся. У дзень яго правядзеньня Мішчанку затрымалі і завезьлі ў выцьвярэзьнік, дзе пратрымалі больш за 5 гадзін. Супрацоўнік выцьвярэзьніка заяўляў журналістаў і праваабаронцам, што Мішчанка п'яны і сьпіць. У яго арганізьме — 1,28 праміле алькаголю.

Хлопец абвяргае абвінавачваньні ў алькагольным ап'яненьні. Кажа, што не ўжываў алькаголю. Паводле яго, празь пяць гадзін алькатэст паказаў нулявы ўзровень ап'яненьня. У матэрыялах справы ня згадваецца выцьвярэзьнік, а толькі «арганізацыя масавага мерапрыемства».

«Выцьвярэзьнік — гэта новая форма прэвэнтыўнага затрыманьня, каб не дапусьціць арганізатара на месца правядзеньня акцыі пратэсту», — казаў да вынясеньня выраку Раман Мішчанка.

З выцьвярэзьніка ў аддзел міліцыі, паводле актывіста, яго везьлі маёр і падпалкоўнік.

Сёньня з райаддзелу яго даставілі ў суд два маёры. Праваабаронцы кажуць, што прывезьлі актывіста таемна, у час перапынку на абед. «Выпадкова ўгледзелі, як яго заводзяць у будынак», — сказаў праваабаронца Барыс Бухель.

«На імя старшыні Ленінскага суду Галіны Кужалевай напісаная скарга пра недапушчальнасьць выкарыстаньня судом практыкі таемных працэсаў, што супярэчыць заканадаўству, — сказаў праваабаронца. — У абвінавачанага не было магчымасьці пагутарыць з праваабаронцамі, каб абмеркаваць свае паводзіны на працэсе. Такім чынам было парушанае права абвінавачанага на абарону ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць