Здарэнні55

Ураджэнцы Беларусі выкралі з маскоўскага банка больш за $4,4 мільёна

Паліцыя Масквы затрымала па падазрэнні ў крадзяжы 251,7 мільёна расійскіх рублёў (адпавядае $4,4 мільёна) з ААТ «Банк «МБФІ» двух супрацоўнікаў банка. Абодва яны — ураджэнцы Беларусі. Пра гэта паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Москва».

Грошы з банка зніклі яшчэ ў 2016 годзе, але падазраваных затрымалі толькі 28 красавіка.

41-гадовая Алена Мельнікава працавала загадчыцай касай упраўлення ў адным з аддзяленняў Міжнароднага банка фінансаў і інвестыцый у Маскве. 27-гадовы Дзяніс Цімафяюк, быў начальнікам упраўлення крэдытавання і інвестыцый у гэтым жа аддзяленні.

Паводле следства, у красавіку 2016 г. загадчыца касай упраўлення касавых аперацый ААТ «Банк «МБФІ» Мельнікава ў офісе банка па Падсасёнскім зав., вырашыла прысвоіць грошы, якія належалі крэдытнай арганізацыі. Для гэтага яна ўступіла ў змову з начальнікам упраўлення крэдытавання і інвестыцый Цімафеюком і іншымі нявызначанымі асобамі.

Мельнікава ведала, што ў банку на захоўванні было 256,9 млн расійскіх рублёў. Цімафяюк павінен быў скрыць сляды злачынства, аформіўшы расходныя дакументы, згодна з якімі выкрадзеныя грошы нібыта выдадзеныя кліентам банка ў якасці крэдытаў. З 19 па 27 красавіка 2016 г. Мельнікава прысвоіла сабе 251,7 млн расійскіх рублёў, якія знаходзіліся ў сховішчы.

У канцы красавіка 2016 г. СМІ паведамлялі, што банк МБФІ быў адключаны ад сістэмы банкаўскіх электронных тэрміновых плацяжоў.

Крымінальную справу па артыкуле аб прысваенні або растраце ўзбудзілі праз год, 28 красавіка 2017 г. Абодвух падазраваных затрымалі ў той жа дзень. Фігуранты справы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Пасля прысваення грошай беларусы пачалі іх траціць. Менавіта буйныя пакупкі — нерухомасць, машыны і наведванне дарагіх крам і рэстаранаў прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў бяспекі банка.

Як паведамляе «Комсомольская правда», «не выключана, што на самой справе гэтыя супрацоўнікі былі толькі выканаўцамі махінацыі, якая была прадумана на больш высокім узроўні». Занадта вялікія сумы пачалі тэрмінова выводзіцца з рахункаў, але тады ў службе бяспекі і кіраўніцтве банка ніхто чамусьці нібыта не звярнуў на гэта ўвагу», — піша выданне.

Каментары5

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць