Спорт22

Хакеіст Міхаіл Грабоўскі: Часам размаўляю з жонкай-канадкай па-беларуску

5 мая пачынаецца чэмпіянат свету па хакеі. У першым матчы зборнай Беларусі супрацьстаяць фіны — і для нашай каманды гэта вельмі няпростая гульня. Тым больш, што трэнер беларусаў Дэйв Льюіс прывёз на чэмпіянат маладую і фактычна эксперыментальную каманду, без колішніх лідараў Сцяпанава і Кітарава, без «натуралізаваных» легіянераў Плата і Бэйлена… Не дапаможа зборнай Беларусі і наш адзіны прадстаўнік у NHL Міхаіл Грабоўскі — ён ужо больш за год узнаўляецца пасля страсення мазгоў, атрыманага ў матчы за «Нью-Ёрк Айлендарс».

Апошні тыдзень Грабоўскі трэніруецца ў Мінску разам з ХК «Юнацтва». Еўрарадыё сустрэлася са славутым хакеістам пасля трэніроўкі і абмеркавала з ім жыццё пасля траўмы, перспектывы зборнай, «крыўду» Плата і нават ФК «Крумкачы».

— Чым адрозніваюцца трэніроўкі ў Мінску і за акіянам? Гэта неба і зямля?

— Калі на дэталях не засяроджвацца, дык можна сказаць, што там узровень вышэйшы. Але ж там лепшыя гульцы сабраныя! Тут ад хлопцаў і не патрабуецца гуляць, як там, за акіянам. Але па хуткасці і тут усе выглядаюць прыстойна. Тым больш, што я пасля перапынку, не трэніраваўся з камандай. Хлопцы — малайцы, стараюцца. За пяць дзён, якія мы з імі трэніраваліся, я ўмацаваўся ў жаданні вярнуцца хутчэй. Але ўвесь час так атрымліваецца, што я вельмі хачу, і праз гэта ніяк не магу ўзнавіцца. Зашмат спробаў, хочацца зрабіць усё хутка.

— Фарсуеце працэс?

Відаць, так. Але я такі, які я ёсць. Вось здараецца, выдатна адчуваю сябе на катку, а пасля адразу прыходзіць стома, слабасць. Мае фізічныя кандыцыі захаваліся, але ўвага і зрок крыху згубленыя. І мне цяжка шмат размаўляць. Сёння раніцай дзеці прыходзілі, я з імі катаўся [Грабоўскі даваў майстар-клас для навучэнцаў хакейных секцый. — Еўрарадыё]. І вось цяпер адчуваю, што да такіх нагрузак псіхалагічна не гатовы.

«Давайце проста радавацца, што нядаўна ў нас у NHL былі тры прадстаўнікі»

— З беларусаў, якія гулялі ў NHL, засталіся толькі вы. Наш хакей дэградуе?

Можа, і ёсць пэўны спад у нашым хакеі, але давайце проста радавацца, што нядаўна ў нас у NHL былі тры прадстаўнікі. Пакуль больш няма. Але ж мы і колькасцю каткоў ад некаторых краінаў адстаем — у той жа Францыі больш каткоў, чым у нас. Недзе ў юнацкім хакеі быў правал. Але цяпер мы бачым — зборная ў групе А.

— Вы шмат увагі надаяце юнацкаму хакею, падтрымліваеце хлопцаў пасля матчаў. Можа, наспеў час у зборнай Беларусі для змены пакаленняў? Ці ёсць моладзь, на якую Дэйв Льюіс мог бы абаперціся?

Хакеісты, з якімі я займаўся, гуляюць у групе А. Спадзяюся, што іх патэнцыялу хопіць, каб згуляць і ў КХЛ, і ў NHL. Хацелася б, каб беларусы гулялі не толькі ў мінскім «Дынама».

— З чым звязанае вызваленне са складу зборнай некалькіх лідараў: Сцяпанава, Кітарава…

Складана сказаць, я у камандзе не быў. Сцяпанаў, у прынцыпе, і за «Дынама» закідваў, і за зборную заўжды закідвае. Вядома, гэта адаб'ецца на гульні. Але ў трэнераў сваё бачанне гульні. Давайце пачакаем і паглядзім.

«Хлопцы ў гульнях з моцнымі сапернікамі набяруць хуткасці, досведу. Пасля будзе лягчэй»

 На вашу думку, зборная бліжэй да плэй-оф ці на вылету?

Ведаеце, гэта ў заўзятараў могуць быць сумневы. А ў мяне, як у хакеіста, нават думкі пра вылет няма. Я ведаю, што могуць і браты Касціцыны, і іншыя нашы хлопцы. Дэйв Льюіс кажа, пазмагаемся за медалі… Гэта, натуральна, цяжкавата будзе, але трэнер заўжды хоча настроіць каманду пазітыўна. Галоўнае, каб хлопцы добра зразумелі, што ад іх патрабуецца. І выступілі. Тады ўсё будзе выдатна. Але каманды, супраць якіх мы будзем змагацца за выжыванне, роўныя.

— Першыя тры матчы ў беларусаў супраць моцных сапернікаў: Фінляндыя, Чэхія, Канада. А наступныя чатыры — каманды нашага ўзроўню: Швейцарыя, Францыя, Славенія, Нарвегія. Ці добра гэта з гледзішча турнірных перспектываў?

Думаю, што гэта 100% лепшы варыянт. Хлопцы ў гульнях з моцнымі сапернікамі набяруць хуткасці, досведу, і пасля будзе лягчэй.

Фота Eyes On Isles

— Але летась на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу быў прыкладна такі ж расклад. І нашу зборную, можна сказаць, ад самага пачатку псіхалагічна забілі…

— Так, але сёлета ўсё будзе па-іншаму, бо ў іх ёсць той досвед.

— Якое ваша стаўленне да тактыкі натуралізацыі? Цяпер у зборнай толькі два заакіянскія хакеісты.

— Шчыра вам скажу: калі б я цяпер за зборную гуляў, хацеў бы, каб побач са мной былі і Мацярухін, і Плат, і Бэйлен. Цяпер яны мацнейшыя шмат за каго з нашых хлопцаў. Але, увогуле, натуралізацыя — спрэчная штука, трэба сваіх гульцоў расціць. Але калі ўжо мы запрашаем замежнікаў, якія пагулялі на высокім узроўні і могуць моладзі нешта перадаць, трэба да іх і ставіцца належным чынам. Глядзіце: Плат столькі закінуў, а яму лепшага гульца не даюць толькі таму, што ён канадзец? Даюць іншаму, хаця Плат даказаў, што ён лепшы. Гэта непавага. Я б пасля такога не прыехаў.

«Не ўяўляю сябе ўладальнікам рэстарана»

— Вось вы ўжо абсалютна забяспечаны чалавек, вядомы хакеіст, дасягнулі поспехаў у лепшай лізе свету — NHL. Здаецца, чаго яшчэ хацець? І ўсё ж вы імкнецеся вярнуцца ў вялікі хакей. Што вамі рухае?

— Гэта проста такое адчуванне, калі ты сядзіш дома, і табе няма чым заняцца. Так, ёсць двое дзяцей, жонка, ёсць іншыя пытанні, але ўсё роўна, маё жыццё з 4,5 гадоў — гэта раніцай прачнуцца, пайсці на трэніроўку, патрэніравацца, паспаць і згуляць. Пакуль ёсць магчымасць гуляць, я буду гуляць.

— Калі б Міхаіл Грабоўскі не быў хакеістам, кім бы ён мог быць? Вось, напрыклад, Макс Мірны ў свой час уклаўся ў кавярню, адкрыў спартовы цэнтр…

— Я шмат гадоў пражыў у Амерыцы, прызвычаіўся да яе. Там ёсць у мяне невялікі бізнэс, таксама спартовы. А калі нешта буду тут рабіць, хацелася б што-небудзь карыснае прынесці людзям. Каб мне тут далі магчымасць нешта рабіць для краіны. Хацелася б беларускаму хакею свой досвед перадаць. А бізнес, мне здаецца, там рабіць прасцей. Тут… Калі шчыра, не ўяўляю сябе ўладальнікам рэстарана. Гэта для мяне будзе цяжка.

— А футбалістам вы маглі б стаць? Пару гадоў таму «Крумкачы» ўключылі вас у заяўку на матч…

— Я і футболам у дзяцінстве займаўся, і гуляў круглае лета. Хакей перамог, але думаю, сапраўды, не быў бы хакеістам, стаў бы футбалістам. А за «Крумкачоў» мы з бацькам перажываем. Ведаем іх шлях, як у іх усё пачыналася. Ёсць чалавечая сімпатыя да хлопцаў, будзем працягваць за іх балець.

— Як вы ставіцеся да беларускай мовы? Відаць, у ЗША няма з кім пагутарыць па-беларуску? Памятаеце хаця б пару словаў?

— Я вам зараз па-англійску хачу адказаць: yes, I remember… З жонкай часам па-беларуску размаўляю. І яна, і шмат хто ўвогуле пытаецца: ты ж з Беларусі, у вас там свая мова павінна быць? Я кажу: так, у школе вучыў і рускую, і беларускую мовы. Ганаруся, што на трох мовах размаўляю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд18

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд18

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць