Навука і тэхналогіі

У Мінску прэзентавалі мабільны дадатак для невідушчых

У Мінску прэзентавалі мабільны дадатак «Штурман», які зможа спрасціць жыццё невідушчым і людзям са слабым зрокам. Прэзентацыя прайшла на выставе праекта «Імёны»: з дапамогай валанцёраў для невідушчых правялі экскурсію па экспазіцыі, піша  Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Сэрвіс «Штурман» працуе так: невідушчы запускае дадатак на смартфоне, ён у рэжыме рэальнага часу перадае відэа з асноўнай камеры і гук. Даныя атрымлівае відушчы добраахвотнік — і працуе «вачыма» невідушчага, падказваючы, што рабіць.

Штурманы-добраахвотнікі могуць дапамагаць перасоўвацца па горадзе, рабіць пакупкі ў краме, прымаць лекі, гатаваць ежу і нават праводзіць экскурсіі па музеях.

Калі якасць відэа не дазволіць прачытаць тэкст, штурман можа зрабіць фота з дапамогай адмысловай кнопкі. Праз некалькі секунд пры дапамозе павелічэння ён зможа прачытаць надпісы і разабраць дробныя дэталі. Таксама памочнік можа атрымліваць даныя аб месцазнаходжанні невідушчага чалавека і бачыць яго становішча на карце ў рэальным часе.

Па словах распрацоўшчыкаў, запісы строга канфідэнцыйныя. Усе відэасесіі захоўваюцца ў архіве дадатка і могуць быць адноўленыя пры неабходнасці. Праект рэалізавалі МТС, «БЕЛХАРД» і ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Стаць валанцёрам дадатка «Штурман» можа кожны. Для гэтага трэба спампаваць сэрвіс на мабільную прыладу (пакуль даступная толькі версія для Android) і зарэгістравацца па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць