Улада2525

Мінабароны хоча асвяжыць свой сайт за $21 тысячу. Тэндар прыпынены праз скандал

Міністэрства вырашыла абнавіць дызайн свайго сайта і гатова выкласці за гэта 40 тысяч рублёў бюджэтных грошай.

Інфармацыя пра тое, што Мінабароны шукае студыю, якая возьмецца за рэдызайн партала, была змешчаная на сайце дзяржзакупак.

Так выглядае сёння стартавая старонка ведамства:

Мінабароны хоча, каб дызайн сайта стаў адаптыўным пад мабільныя прылады, плюс — з’явіўся шаблон для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усе патрабаванні можна знайсці ў адпаведным дакуменце, які прыкладзены да заяўкі.

Згодна з патрабаваннямі Мінабароны, пераможа ў тэндары кампанія, якая прапануе найніжэйшы кошт. Пакуль што «аўкцыён» прыпынены праз скаргі ўдзельнікаў.

Але з дакументаў зразумела, што ў тэндары перамагла кампанія «Студыя Баравога», якая ўзялася абнавіць сайт амаль за 35 тысяч беларускіх рублёў (каля $19 тысяч).

Кампанія «Геніяльны штаб» абскарджвае вынікі. Яе прадстаўнікі прасілі за свае паслугі ў паўтара разу менш — 21 тысячу рублёў (каля $11 тысяч).

«Геніяльны штаб» лічыць, што яго выкінулі з тэндару па надуманых прычынах. Афіцыйна ад паслуг «Штаба» адмовіліся, бо кампанія не прадаставіла даведку аб адсутнасці запазычанасці па падатковых плацяжах з адпаведнымі подпісамі і гербавай пячаткай. У «Штабе» лічаць, што канкрэтна гэтае патрабаванне — прыдзірка, каб аддаць перамогу іншай студыі.

Адзначым, што «Студыя Баравога» раней шмат працавала над дзяржзамовамі. Яна рабіла сайт Купалаўскага тэатра, карпаратыўны сайт МТЗ, сайт беларускай плацежнай сістэмы «Белкарт».

Каб ацаніць, колькі можа каштаваць праца над сайтам па патрабаваннях Мінабароны, «Наша Ніва» звязалася з двума незалежнымі спецыялістамі па вэб-дызайне.

Адзін ацаніў падобную працу ў суму, не большую за $3-4 тысячы. Другі назваў $6-10 тысяч.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць