Як паведамлялася, 6 чэрвеня у сувязі з выказваннямі прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце ў інтэрв'ю тэлекампаніі LRT у МЗС Беларусі быў выкліканы пасол Літвы.
Падчас сустрэчы беларускі бок запатрабаваў тлумачэнняў у сувязі з абвінавачваннямі Беларусі ў пагрозе для краін Балтыі і Польшчы, якія прагучалі з вуснаў кіраўніка літоўскай дзяржавы.
У прэс-рэлізе, распаўсюджаным беларускім замежнапалітычным ведамствам, таксама была звернута асаблівая ўвага пасла Літвы на тое, што «ключавое слова ў гэтым дагаворы [добрасуседстве і супрацоўніцтве] добрасуседства, бо суседзяў, як вядома не выбіраюць — іх дае Бог».
***
5 чэрвеня ў інтэрв'ю тэлекампаніі LRT перад сваім візітам у Эстонію прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала: «Эстонія, як і Латвія ці Польшча, нам вельмі важная, бо гэты рэгіён — гэта ўсходняе памежжа NATO, таму выклікі і пагрозы — тыя самыя. Гэта знаходжанне на ўсход ад нас Расіі і Беларусі. Вядома, і мілітарызацыя, якую мы бачым у Калінінградзе, выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для розных эксперыментаў і небяспечных гульняў, скіраваных супраць Захаду. Сярод іх — і будучыя вайсковыя манеўры», — адзначыла Грыбаўскайце.
-
«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай
-
Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію
-
Палітзняволенай фатографцы Наталлі Бачурынскай змякчылі прысуд. Яе выпусцілі на волю

Каментары