Улада4242

МЗС Беларусі запатрабаваў ад Літвы тлумачэнняў у сувязі з выказваннямі Грыбаўскайце

6 чэрвеня ў сувязі з выказваньнямі прэзыдэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце ў інтэрвію тэлекампаніі LRT у МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Літвы.

«Падчас сустрэчы беларускі бок запатрабаваў тлумачэньняў у сувязі з абвінавачваньнямі Беларусі ў пагрозе для краін Балтыі і Польшчы, якія прагучалі ў з вуснаў кіраўніка літоўскай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Як падкрэсьлівае МЗС, «асабліва было адзначана, што выкарыстаная прэзыдэнтам Літвы лексыка, уключаючы словы «агрэсіўныя гульні», зьяўляецца абразай для нашай краіны, якая вядзе міралюбную палітыку, якая ўносіць рэальны і агульнапрызнаны ўнёсак у справу ўмацаваньня бясьпекі нашага рэгіёну».

5 чэрвеня ў інтэрвію тэлекампаніі LRT перад сваім візытам у Эстонію Грыбаўскайце сказала: «Эстонія, як і Латвія ці Польшча, нам вельмі важная, бо гэты рэгіён — гэта ўсходняе памежжа NATO, таму выклікі і пагрозы — тыя самыя. Гэта знаходжаньне на ўсход ад нас Расеі і Беларусі. Вядома, і мілітарызацыя, якую мы бачым у Калінінградзе, выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для розных экспэрымэнтаў і небясьпечных гульняў, скіраваных супраць Захаду. Сярод іх — і будучыя вайсковыя манэўры», — адзначыла Грыбаўскайтэ.

Беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» пройдуць на тэрыторыі Беларусі і Расеі ў верасьні. Тэмай вучэньняў названая падрыхтоўка і прымяненьне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забесьпячэньня вайсковай бясьпекі Саюзнай дзяржавы.

Грыбаўскайце раней казала, што краіны Балтыі будуць дамагацца дадатковых захадаў бясьпекі ад ЗША і NATO ў сувязі з вучэньнямі.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць