Дачка аднаго з карыстальнікаў сацсетак заўважыла цікавы лагічны ланцужок — купюры беларускіх грошай ідуць у тым самым парадку, які зацверджаны ДАІ для нумарацыі транспарту. Сачыце за рукамі, як кажа адзін папулярны антыжурналіст.

5 рублёў — Камянецкая вежа, брэсцкі рэгіён 1.
10 рублёў — Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку, віцебскі рэгіён 2.

20 рублёў — Палац Румянцавых-Паскевічаў, Гомель, гомельскі рэгіён 3.

50 рублёў - Мірскі замак, гродзенскі рэгіён 4.

100 рублёў - Палац у Нясвіжы, мінскі рэгіён 5.

200 рублёў - Магілёўскі мастацкі музей, магілёўскі рэгіён 6.

500 рублёў - Нацыянальная бібліятэка, Мінск, рэгіён 7.

Каментары