Усяго патроху22

У пойме Прыпяці пасяліліся ўнікальныя для Беларусі віды кулікоў

Унікальныя для Беларусі віды кулікоў (шыладзюбка і хадулачнік) загняздзіліся ў пойме Прыпяці, паведаміліў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Шыладзюбка. Фота shkolny.livejournal.com

Бліжэйшыя месцы гнездавання шыладзюбак — узбярэжжа Балтыйскага мора і закінутыя кар'еры Львоўскай вобласці. Зімуюць гэтыя птушкі на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Спачатку пару шыладзюбак назіралі ў Беларусі падчас вясновай міграцыі, але пазней было выяўленае і гняздо. Арнітолагі адзначаюць, што птушаняты ўжо вывеліся і цяпер асвойваюцца на тураўскай зямлі. Так што гэты факт можна назваць першым пацверджаным паспяховым гнездаваннем шыладзюбак у Беларусі.

Шыладзюбка ў Тураве. Фота — С.Зуёнак, birdwatch.by

Па суседстве з шыладзюбкамі ў Тураве можна назіраць і як мінімум тры пары хадулачнікаў — рэдкіх для Беларусі кулікоў з непрапарцыянальна доўгімі нагамі. У Беларусі хадулачнік сёлета адзначаны на Палессі адразу ў некалькіх месцах. З 1996 года арнітолагі рэдка, але знаходзілі гнёзды хадулачнікаў у Беларусі. Ёсць інфармацыя, што адна пара хадулачнікаў гняздзілася ў Тураве ў 2013 годзе. І цяпер хадулачнікі сталі гнездавацца ў Беларусі зноў.

Хадулачнік. Фота innature.kz

«Абодва віды — шыладзюбка і хадулачнік — засталіся гнездавацца дзякуючы таму, што сёлета Прыпяць добра разлілася вясной. Снежная зіма, высокі ўзровень вады і павольнае падзенне вясновай паводкі зрабілі магчымым гнездаванне гэтых відаў у Тураве. Птушкі затрымаліся, і было відаць, што яны прыглядаюць сабе месца для гнязда. У мінулы раз хадулачнік гняздзіўся ў Тураве ў 2013 годзе таксама падчас добрай паводкі. Разлівы Прыпяці вельмі важныя для тысяч водна-балотных птушак, якія спыняюцца на Тураўскім лузе, — адзначыў дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Пінчук. — Гэтай вясной шыладзюбкі і хадулачнікі абгрунтаваліся на дамбах паміж сажалкамі, разам з калоніяй рачных крычак. Гэта добрае месца для гнездавання, абароненае. З аднаго боку, крычкі абараняюць зверху ад драпежнікаў — балотнага луня, шэрай вароны, крумкача. З іншага боку, да гэтага месца не дабяруцца такія драпежнікі, як ліса, куніца, янотападобны сабака. Гэта павышае шанцы на паспяховае гнездаванне».

Хадулачнік у Тураве. Фота — С.Зуёнак, birdwatch.by

Гнездаванне гэтых відаў — яшчэ адзін доказ важнасці ракі Прыпяць і Тураўскага луга як месца спынення і гнездавання рэдкіх відаў птушак.

У Беларусі гняздуючыміся лічацца 230 відаў птушак (усяго птушак — 329). Калі рэгістрацыя новых відаў птушак (напрыклад, арол-магільнік або сібірскі чарнагаловы ерчык) адбываецца па два-тры разы ў год, то птушка, якая гняздуецца — куды больш рэдкая і важная падзея ў свеце арніталогіі. Апошняя рэгістрацыя такіх птушак адбылася пяць гадоў таму: летам 2012 года паўночную мармытулю адзначылі ў Аршанскім раёне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць