Здарэнні66

Следчы камітэт папярэдзіў аматараў віртуальнага сэксу

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску на працягу месяца распачата некалькі крымінальных спраў па падазрэнні ў здзяйсненні вымагальніцтва праз інтэрнет.

Ва ўсіх выпадках абставіны здзяйснення злачынстваў ідэнтычныя. Зламыснік, як правіла ад імя дзяўчыны, з дапамогай сацыяльных сетак ўступаў у інтэрнэт-перапіску з мужчынамі і прапаноўваў ім заняцца віртуальным сэксам.

Далей зносіны адбывалася ў праграме Skype. Пры гэтым, без атрымання на гэта згоды пацярпелага, вёўся запіс размовы. Затым пацярпеламу паведамлялася аб неабходнасці пералічэння грошай на электронныя кашалькі розных аплатных сістэм, сумай каля $100. У выпадку адмовы, зламыснік пагражаў выкласці запіс для агульнага доступу.

Прычым, нават калі грошы пералічвалі, відэафайлы ва ўсіх выпадках перасылаліся іншым карыстальнікам сацыяльных сетак.

Следчыя паведамляюць, што рэгістрацыя і кіраванне электроннымі кашалькамі, на якія пералічваліся грошы, ажыццяўляліся з тэрыторыі Украіны.

У цяперашні час следчымі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на ўсталяванне асобы і месцазнаходжання падазраванага. Яго дзеянні кваліфікаваныя як вымагальніцтва. Злачынцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць