Усяго патроху2323

Мама Віталя Шчэрбы: У гасцях у сына ў Лас-Вегасе зрабіла ім на ўчастку градкі — пасадзіла памідоры, кроп, пятрушку

Мама Віталя Шчэрбы Валянціна распавяла пра паездку да сына ў Лас-Вегас:

— Сын запрасіў да сябе ў госці, і я не адмовілася, нягледзячы на тое, што пералёт у Лас-Вегас — гэта не на дачу на машыне з'ездзіць. Муж у мяне пару гадоў таму памёр, а сын увесь час настойваў: «Мама, што ты там адна ў Мінску сядзіш? Унукаў не хочаш убачыць?» Адным словам, у Варшаве аформіла амерыканскую візу, і ў канцы верасня мінулага года адправілася ў ЗША. Віталь сустрэў у аэрапорце, хутка прымчаліся на машыне дадому. Усе мяне ўжо сустракалі — і Валянціна — жонка сына, і сямігадовая ўнучка Віка, і паўтарамесячны Радзівон Вітальевіч. Хоць усе яго ў асноўным Радзько называюць.

Ведаеце, я ў Амерыцы не магла нармальны кмен знайсці, хоць часнык прымудрылася прывезці туды свой. У нас жа зубчык з'ясі — дыхаць няма як. А амерыканскі часнык — яго наогул не адчуваеш. Сын мне зрабіў градку каля дома (праўда, зямлю прыйшлося купляць, таму што ў Вегасе — суцэльныя камяні і пясок), і я зрабіла ім на ўчастку градкі — пасадзіла памідоры, кроп, пятрушку. Калі з'яжджала, ужо кабачкі выраслі. Усе былі такія радасныя, што пачастуюцца гароднінай са сваёй градкі. А ў краме ўсё дорага. Дарэчы, Віталь сам пасадзіў фруктовы сад, у яго растуць і абрыкосы, і мандарыны, і грэйпфруты, і гранаты з цытрынамі.

— Калі Віталь у апошні раз быў у Менску?

— Сем гадоў таму. Ды ён і ў адпачынку бывае, можа быць, тыдзень на год. Усё ж такі, каб прыляцець у Беларусь, патрэбныя час і дадатковыя грошы. Таму ў найбліжэйшых планах наведвання Мінска ў яго няма. Праца, дзеці, сям'я — гэта для яго цяпер галоўнае. Ды і я буду да іх рэгулярна наведвацца, — сказала Валянціна Шчэрба «Народнай волі».

Каментары23

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць