Бізнэсмен Віктар Пракапеня на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікаваў ліст з падзякай ад Міністэрства па падатках і зборах.

«Сёння ў міністэрстве па падатках і зборах сказалі, што я па 2016, як і па шмат якіх іншых гадах, нумар адзін у краіне паводле падаходнага падатку:) І, відаць, за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі заплаціў найбольш падаходнага падатку:)», — піша Віктар Пракапеня.
Tut.by удакладняе, што Пракапеня заплаціў, відаць, 2,7 млн рублёў падатку (каля 1,4 млн даляраў). У 2015-м рэкорд па падатку склаў 295 тысяч даляраў.
Пракапеня таксама звярнуўся да міністра Сяргея Налівайкі, чый подпіс стаіць у лісце: «Сяргей Эдуардавіч, дзякуй за ліст! Вельмі прыемна!:)»

Віктар Пракапеня — заснавальнік і былы ўласнік кампаніі Viaden Media, якая займалася распрацоўкай мабільных дадаткаў. У 2015 годзе Пракапеня быў арыштаваны, але пасля некалькіх месяцаў за кратамі «кампенсаваў усю шкоду» і быў адпушчаны на свабоду. У сакавіку 2017 года Аляксандр Лукашэнка наведаў офісы дзвюх кампаній Пракапені — «EXP Capital» і «Вanuba Development» — і паабяцаў падтрымку беларускаму ІТ-сектару.
Каментары