Свет4141

У расійскай Дзярждуме прапанавалі разарваць дыпламатычныя адносіны з Польшчай

Дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Мікалай Харытонаў прапанаваў разарваць дыпламатычныя сувязі з Польшчай і адклікаць з краіны расійскага пасла з-за прыняцця Варшавай закона аб зносе савецкіх помнікаў, паведамляе ria.ru.

«Мы павінны да канца дня прыняць зварот у дачыненні да таго закона, які прыняў польскі Сейм. У нашым звароце павінна быць прадугледжана сёння ж да вечара разарваць дыпламатычныя сувязі, адклікаць свайго пасла, польскага прагнаць, усякі гандаль у Польшчы закрыць», — заявіў Харытонаў на пасяджэнні Дзярждумы.

Ён падкрэсліў, што ў Польшчы загінула 600 тысяч салдат Чырвонай арміі.

Раней намеснік старшыні фракцыі «Справядлівая Расія» Алег Нілаў прапанаваў Польшчы эксгумаваць астанкі савецкіх салдат, пахаваных у час Вялікай Айчыннай вайны, і вярнуць іх назад у Расію.

Нагадаем, у чэрвені польскі парламент прыняў закон, які прадугледжвае знос каля 500 помнікаў, якія праслаўляюць камунізм. Паводле падлікаў Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, які адказвае за мэмарыяльную працу, закон аб дэкамунізацыі закране каля 230 помнікаў Чырвонай арміі.

Расійскі МЗС заявіў, што ў Польшчы не хочуць пакідаць мемарыялы, якія ўшаноўваюць памяць аб непажаданых цяперашнім уладам краіны арганізацыях, падзеях і датах. У ведамстве падкрэслілі, што аўтары «вайны» з помнікамі правакуюць далейшае абвастрэнне ў расійска-польскіх адносінах.

У Дзярждуме крок польскіх уладаў назвалі здзекам з памяці савецкіх людзей, якія абаранялі гэтую краіну ад фашыстаў, а Грамадская палата звярнулася ў ААН з патрабаваннем даць публічную ацэнку польскаму закону.

Каментары41

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына2

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына2

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць