Расійская кампанія Caviar, якая спецыялізуецца на аздабленні карпусоў смартфонаў і іншых гаджэтаў, паказала новы дызайн тэлефона Nokia 3310 у гонар саміту G20, паведамляюць расійскія СМІ.

Тэлефон прысвяцілі сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая мае адбыцца ў Гамбургу 7 ліпеня. Корпус мадэлі выкананы з тытану і ўпрыгожаны ўзорамі «дамаская сталь». На вечку размешчаны барэльеф з выявамі кіраўнікоў дзяржаў, фонам для іх служыць залатое пано, пакрытае гравіроўкай у выглядзе эмблемы саміту.
«Як і ўвесь свет, мы замерлі ў чаканні размовы Пуціна і Трампа. У любым выпадку, гэты момант стане гістарычнай вяхой, таму мы падрыхтаваліся да яго стварэннем калекцыйнага тэлефона», — сказаў прадстаўнік брэнда. Цана тэлефона — 149 тысяч расійскіх рублёў (каля $2500).
Падобны дызайн распрацаваны таксама для iPhone.

Нагадаем, у ліку «твораў» кампаніі — залатыя тэлефоны з партрэтам Пуціна, «праваслаўныя айфоны» і інш.
-
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання
-
У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране
-
ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры
Каментары